Грамадства

Моладзевыя арганізацыі Беларусі патрабуюць вызвалення графіцістаў

Прадстаўнікі беларускіх моладзевых арганізацый «Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты», «Маладая Беларусь», «Маладыя Дэмакраты», «Альтэрнатыва» патрабуюць вызвалення маладых людзей, якім пагражае крымінальная адказнасць за графіці «Беларусь мае быць беларускай». Адпаведную заяву падпісалі Марына Хоміч, Артур Фінкевіч, Алёна Луцковіч і Алег Корбан.

«То, што робіць улада – абсалютнае бясчынства. Сёння з нашай маўклівай згоды жорстка забіваюць маладых людзей, кідаюць у турмы. У той час, калі ў Беларусі працуюць шматлікія прарасейскія арганізацыя, у краіне квітнее фашызм», - гаворыцца ў заяве.

«Графіці і стрыт-арт сёння вельмі распаўсюджаныя ў Беларусі, але мы не бачым массавых затрыманняў, акрамя гэтага. Інцыдэнт з маладымі хлопцамі паказвае, што ўладам патрэбныя новыя палітзняволеныя напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі», - адзначаюць моладзевыя лідары.

Яны заклікаюць усіх грамадзянаў Беларусі не быць абыякавымі да агульнай праблемы і падтрымаць маладых людзей (Вячаслава Касінерава, Максіма Пякарскага, В. (імя прасіў не называць), Яраслава Ульяненкава і грамадзяніна Расіі Паўла), якім сення пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Напрыклад, можна перадаць перадачу Максіму Пякарскаму ў ізалятар часовага ўтрымання, па адрэсе Акрэсціна 36,а. 

«Мы звяртаемся да усіх кандыдытаў – патрабуйце вызвалення маладых людзей! Памятайце, што заўтра на іх месцы можаце апынуцца Вы!» – падкрэсліваецца ў заяве.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй12

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура31

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

«Белшына» просіць абараніць яе ад канкурэнцыі з боку кітайцаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць