Здарэнні

Дзевяць чалавек паўстануць перад судом па справе інтэрнет-крамаў па продажы спайсаў

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да арганізатараў трох інтэрнэт-магазінаў, якія ўваходзілі ў склад рэгіянальнага падраздзялення міжнароднай злачыннай арганізацыі.

Нагадаем, пра затрыманне арганізатараў інтэрнэт-гандлю і закладчыкаў следчыя органы аб'явілі ў лютым гэтага года. Кіраўніком і ідэйным натхняльнікам стварэння на тэрыторыі Беларусі рэгіянальнага падраздзялення з'яўляўся Юрый Зайцаў 1991 года нараджэння, які зараз знаходзіцца ў міжнародным вышуку. 

Паводле інфармацыі следчых органаў, маладыя людзі, якія з'яўляліся кіраўнікамі Tobaccoshop, Zakупон.by, Go Daddy, займаліся распаўсюджваннем псіхатропаў праз інтэрнэт з 2013-га па 2014 год. У лютым 2014 года ў выніку атручэння псіхатропнымі рэчывамі, набытымі ў адным з названых магазінаў, у Мінску памёр падлетак 1998 года нараджэння. 

Следчымі выяўленыя шматлікія эпізоды злачыннай дзейнасці інтэрнэт-магазінаў, прадухіленае распаўсюджванне больш як 36 кг псіхаактыўных рэчываў, 200 тысяч марак, частка з якіх ужо была апрацаваная спецыяльнымі рэагентамі і падрыхтаваная для продажу. 

Устаноўлены канал пастаўкі псіхаактыўных рэчываў для гэтых інтэрнэт-магазінаў на тэрыторыю Беларусі, а таксама атрыманыя звесткі аб дзеянні злачыннай арганізацыі ў Казахстане, ва Украіне і ў Расіі. 

Абвінавачанне выстаўленае пяці арганізатарам і чатыром закладчыкам. Дзеянні сямі фігурантаў кваліфікаваныя следчымі на падставе ч. 4 арт. 328 КК (незаконны абарот наркотыкаў), дзеянні яшчэ двух — на падставе ч. 4 арт. 328 і ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Зайцава працягваецца. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса68

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць