Грамадства99

«Справа графіцістаў»: двум затрыманым выстаўлена абвінавачванне

 Сёння Максіму Пякарскаму і Вадзіму Жаромскаму прад’явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – «Хуліганства, здзейсненае групай асобаў» за нанясенне беларускамоўных графіці і запэцкванне бігборду.

Яраслаў Ульяненкаў, Вячаслаў Касінераў і Вадзім Жаромскі

Ці прад'яўленыя абвінавачванні Вячаславу Касінераву, які знаходзіцца ў шпіталі, невядома. Яраслаў Ульяненкаў застаецца ў статусе падазраванага.

Тры пастановы аб завядзенні крымінальных справаў былі аб’яднанныя ў адно справаводства. Пры гэтым адна са справаў, заведзеная па факце запэцквання фарбай бігборда з выявамі супрацоўнікаў МУС і спачатку кваліфікаваная па арт. 341 КК «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці», была перакваліфікаваная таксама па ч.2 арт. 339 КК.

Цяпер хлопцам пагражае абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго да шасці гадоў.

Ці будзе зменена мера стрымання ў дачыненні да В. Жаромскага і М. Пякарскага на час следства стане вядома пазней.

Як раней адзначаў юрыст Павел Сапелка, нанясенне малюнкаў на сцены нельга ў дадзеным выпадку расцэньваць як хуліганства, бо гэтыя дзеянні не носяць фактаў грубага парушэння грамадскага парадку, з выразам яўнай непавагі да грамадства.

«Магу смела сцвярджаць, што паказаныя надпісы з выявамі не парушаюць груба грамадскі парадак і не выказваюць відавочнай непавагі да грамадства: у іх няма абразлівага зместу, табуіраваных выразаў і азначэнняў. Матыў нанясення падобных надпісаў пры названых абставінах не можа быць хуліганскі, такія дзеянні з’яўляюцца спосабам выказвання меркаванняў». 

11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенню беларуска-моўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе…», а таксама запэцкванню фарбай сацыяльнага бігборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі.

Праабаронцы ўжо выступілі з заявай наконт сітуацыі, якая склалася, і патрабуе неадкладнага вызвалення з-пад варты Вячаслава Касінерава, Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС5

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

Пад Столінам ужо другі раз за год прадалі шляхецкую сядзібу з вежай-абсерваторыяй1

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася8

Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»6

«Яна любіла жыццё». Памерла ўкраінская праваабаронца, якая дапамагала беларусам

Археолагі раскрылі магутны падмурак заходняй сцяны полацкай Сафіі3

Сям’я Сахашчыкаў рэарганізуе свой бізнэс у Польшчы1

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску22

ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС5

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць