Улада2525

СМІ: Кітай прадэманстраваў свету сакрэтнага «забойцу авіяносцаў» ФОТА

Кітай паказаў найноўшую тэхніку на парадзе ў гонар 70-годдзя Перамогі. Эксперты называюць ракету DF-21D «забойцам авіяносцаў» і лічаць, што яна цалкам здольная паражаць амерыканскія караблі.

GREG BAKER / AFP

Кітай на парадзе ў гонар 70-годдзя Перамогі ў Другой сусветнай вайне прадэманстраваў супрацькарабельную балістычную ракету сярэдняй далёкасці Дунфэн-21Д (DF-21D, «Усходні вецер»), адзначае выданне The Fortune.

Фота РІА Навіны / Аляксей Дружынін

Эксперты называюць ракету DF-21D «забойцам авіяносцаў» і лічаць, што яна цалкам здольная паражаць амерыканскія караблі. Пры гэтым авіяносцы ЗША з'яўляюцца адной з самых прынцыповых складнікаў сістэмы бяспекі, якую Вашынгтон гарантуе сваім саюзнікам, у прыватнасці Японіі, адзначае выданне.

DF-21D. Фота сайта Errymath
DF-21D знішчаюць муляж авіяносца падчас ваенных вучэнняў. Фота сайта Errymath

Ракеты DF-21D, далёкасць палёту якіх — ад 900 да 1500 км, здольныя кантраляваць акваторыі Паўднёва-Кітайскага мора, што перакрые доступ Ваенна-марскім сілам ЗША ў многія патэнцыйна канфліктныя раёны, у прыватнасці ў Тайваньскі праліў. Такім чынам, Кітай з дапамогай новай зброі здольны цалкам змяніць баланс сіл у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, гаворыцца ў артыкуле.

«Гэта зброя адна з тых, што складаюць аснову выкліку ў адрас ВМС ЗША. Авіяносцы — сіла, якая дазваляла Ваенна-марскому флоту ЗША праецыраваць сілу далёка за межамі марскіх межаў краіны. Парад нагадвае нам, што цяпер Кітай — не толькі мацерыковая, але і марская дзяржава», — прыводзіць выданне The Australian Financial Review меркаванне прафесара стратэгічных даследаванняў з Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта Х'ю Уайта.

Фота REUTERS / Yao Dawei

Маштабны парад з нагоды 70-годдзя Перамогі кітайскага народа ў вайне з Японіяй адбыўся ў чацвер на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне. 

Адной з галоўных інтрыг параду было пытанне, якую менавіта тэхніку пакажа КНР. Арганізатары абяцалі, што каля 85% усёй тэхнікі будзе паказана шырокай публіцы ўпершыню. Усяго на плошчы Цяньаньмэнь было прадэманстравана 500 адзінак тэхнікі, яе было больш за 40 тыпаў, а таксама каля 200 самалётаў і верталётаў.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці40

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

«Вы бачылі шпалеры ад забудоўшчыка? Гэта ж страшны сон». За што крытыкуюць дзяржаўны рамонт у кватэрах для чаргавікоў?10

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны1

Памёр Чжу Жунцзі — чалавек, які ператварыў Кітай у наймагутнейшую гандлёвую дзяржаву4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці40

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць