Мова66

«Вікіпедыя» класічным правапісам пераехала на новы адрас

Усе артыкулы тарашкевіцай з адрэсы be-x-old.wikipedia.org 4 верасьня «пераехалі» на тую, якая і плянавалася адразу — be-tarask.wikipedia.org. Пераезд заняў 8 гадоў.

Ад пачатку заснаваньня беларускай Вікіпэдыі ў 2004 годзе артыкулы пісаліся клясычным правапісам, расказаў НН адзін з вікіпэдыстаў пад нікам «Renessaince». У 2006 годзе прыхільнікі афіцыйнага правапісу паспрабавалі стварыць асобны разьдзел, але адміністрацыяй Вікіпэдыі ім у гэтым было адмоўлена. Пазьней імі быў створаны «інкубатар», дзе зьяўляліся артыкулы школьным правапісам.

27 сакавіка 2007 згодна з пастановай моўнага падкамітэту фундацыі Wikimedia дамэн «be.wikipedia.org» быў аддадзены ўдзельнікам Вікіпэдыі афіцыйным правапісам, на яго былі перанесеныя ўсе створаныя артыкулы з інкубатару (на той час іхняя колькасьць складала 3565). Больш за 6000 артыкулаў «тарашкевіцай», створаных з моманту заснаваньня беларускай Вікіпэдыі, якія дагэтуль знаходзіліся на дадзеным адрасе, зьніклі, што выклікала немалое зьдзіўленьне карыстальнікаў. Пазьней, аднак, высьветлілася, што яны перанесеныя на новы дамэн «be-x-old.wikipedia.org». Прыхільнікі «афіцыйнага правапісу» нават зьмясьцілі на галоўнай старонцы адмысловае паведамленьне пра тое, што цяпер артыкулы «тарашкевіцай» знаходзяцца па новым адрасе, а «be.wikipedia.org» адгэтуль ствараецца «ў нарматыўнай беларускай мове».

Паводле некаторых зьвестак, прычынаю перамяшчэньня разьдзелаў стала адсутнасьць асобнага ISO-коду для «тарашкевіцы». Празь месяц Адміністрацыя адрасовае прасторы Інтэрнэту ўвяла для гэтага варыянту правапісу асобны тэг «be-tarask», аднак у Вікіпэдыі да верасьня 2015 году захоўвалася дамэнная прыстаўка «be-x-old».

— Я магу толькі ўскосна здагадвацца, з-за чаго гэта адбылося і чаму адміністрацыя Вікіпэдыі адразу перанесла артыкулы на «be-x-old», — кажа вікіпэдыст «Renessaince». — Фундацыя Вікімэдыя сама прымала рашэньне. Пэўна, яна сама і абрала такую прыстаўку, таму што рашэньне па двух правапісах ўвогуле было беспрэцэдэнтнае ў сусьветнай Вікіпэдыі.

Артыкулы клясычным правапісам можна паралельна чытаць як па старой спасылцы be-x-old, так і на новай – be-tarask.

На сёньняшні дзень у Вікіпэдыі клясычным правапісам 57 тысяч артыкулаў, а ў Вікіпэдыі афіцыйным правапісам зусім нядаўна быў напісаны 100 тысячны артыкул – Кальмордэнскі_заапарк. (Які, дарэчы, напісаў удзельнік з клясычнага разьдзелу – Lesnas?ttling).

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Аператара А1 збіраюцца пакараць за прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагі тарыф2

Чалавек-павук (Том Холанд) прайграў у конкурсе двайнікоў Чалавека-павука1

Куды падзелася экс-дэкан журфака БДУ Вольга Самусевіч, якая рэпрэсавала студэнтаў у 2020‑м?

З'явіўся мабільны дадатак з грамадскімі прыбіральнямі Мінска3

Палонны жыхар Бабруйска расказаў, як пасля п'янкі са знаёмымі ў саўне паехаў ваяваць за Расію за кампанію з імі5

Аўтары хіта-мільённіка «August» Intelligency рыхтуюць свой дэбютны беларускамоўны альбом1

Ці гэта дакладна можна есці? 10 беларускіх прадуктаў, якія вас здзівяць8

Ціханоўская ўдзельнічае ў Канферэнцыі па аднаўленні Украіны ў Гданьску, на якую не паехаў Зяленскі1

Сацсетку Укантакце таксама выдалілі з AppStore2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць