Грамадства22

Цяжка зарэгістраваць увесь інтэрнэт

Першая намесьніца міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч заявіла, што адказнасьць у інтэрнэт‑СМІ за распаўсюд інфармацыі мусіць быць такой самай, што і друкаваных СМІ, але прызнала, што інтэрнэт — «складаны сэгмэнт інфармацыйнага поля», які «цяжка пракантраляваць і зарэгістраваць увесь у цэлым як такі».


Лілія Ананіч

Першая намесьніца міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч заявіла, што адказнасьць у інтэрнэт‑СМІ за распаўсюд інфармацыі мусіць быць такой самай, што і друкаваных СМІ.

«Ня ўсе сайты працуюць як сродкі масавай інфармацыі. Адна справа — распаўсюджваць інфармацыю пра тавары, іншая — фармаваць інфармацыйны і аналітычны блёк. У другім выпадку інтэрнэт‑СМІ мусяць мець такія ж самыя правы і абавязкі, як і ўсе СМІ ў адпаведнасьці з заканадаўствам пра друк», — заявіла Лілія Ананіч.

Пры гэтым Лілія Ананіч прызнала, што інтэрнэт — «складаны сэгмэнт інфармацыйнага поля», які «цяжка пракантраляваць і зарэгістраваць увесь у цэлым як такі».

Першая намесьніца міністра інфармацыі расказала, што пытаньне пра заканадаўчае рэгуляваньне інтэрнэт‑СМІ ў Беларусі прапрацоўваецца сёньня на ўзроўні экспэртаў. Лілія Ананіч паведаміла, што для рэгуляваньня дзейнасьці інтэрнэт‑СМІ могуць быць унесеныя папраўкі ў дзейныя законы, альбо прыняты новы нарматыўны акт, перадае БелТА.

«Я не гатовая адказаць, калі канкрэтна можа адбыцца дадзеная карэкціроўка заканадаўства. Але можна лічыць глебу гатовай для таго. каб працаваць далей над тэмай рэгуляваньня ўзаемінаў у гэтай сфэры», — сказала Лілія Ананіч.

Паводле Marketing.by

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну6

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

Італьянская піцэрыя ў Крывой Бярозе зноў запрацавала, але радуюцца гэтаму не ўсе1

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну6

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць