Грамадства3434

Давыдзька: Трэба будзе прабачэння папрасіць у футбольных фанатаў

Кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька кажа, што назваў нацыстамі заўзятараў, што былі на матчы ва Львове, «згарача».

«Пра гэтых фанатаў, заўзятараў футбольных — мне непрыемна, што там непаразуменні ёсць. Нібыта пакрыўдзіліся на мяне, што я назваў іх нацыстамі… Ну, гэта я «згарача», бадай што і прабачэння трэба будзе папрасіць», — сказаў ён у эфіры Еўрарадыё.

Нагадаем, у апошнім выпуску праграмы «Клуб рэдактараў» абмяркоўваўся футбольны матч зборных Украіны і Беларусі і паводзіны падчас яго беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў. Генадзя Давыдзьку абурылі «антырасійскія крычалкі», якія гучалі падчас матчу, і тое, што беларускія заўзятары ахвотна іх падтрымлівалі. «Чаму нашу краіну на трыбунах у суседняй краіне прадстаўляюць юныя нацысты?» — абураўся кіраўнік БТ.

Адзін з заўзятараў зборнай Беларусі па футболе апублікаваў у «Нашай Ніве» адкрыты ліст кіраўніку БТ з нагоды гэтага яго выказвання. Андрэй Валькоўскі патрабуе ў сваім лісце, каб Генадзь Давыдзька прадставіў доказы свайму абвінавачванню: «Цяжка сабе ўявіць і тое, што Вы маглі б назваць нацысцкім сфармуляваны Янкам Купалам лозунг «Жыве Беларусь», — піша ён і дадае таксама, што «лозунг «Слава Украіне» сягае вытокаў аспірацый украінскай незалежнасці ў новай гісторыі і звязваць яго з нацызмам могуць толькі прапагандысты тэндэнцыйных тэлеперадач. Яшчэ менш хочацца верыць у тое, што Вы ўсур'ёз можаце лічыць песні беларускага гурту «Ляпіс Трубецкой», «Тры чарапахi» NRM, народную «Купалінку» ці тыповыя беларускія фанацкія крычалкі ў падтрымку зборнай нацысцкай творчасцю. Гэта было б ўжо ўвогуле па-за межамі… Быў яшчэ банер з простым, але адназначным салідарным зместам «Трымайцеся, браты». Хацелася б адзначыць, паважаны спадар Давыдзька, што беларускія аматары футболa выказалі сваю салідарнасць украінскаму народу ў рэчышчы агульнага стаўлення Беларусі да няпростай сітуацыі ва Украіне», — піша Валькоўскі.

Каментары34

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

ЗША прывялі войскі на Блізкім Усходзе ў павышаную гатоўнасць пасля экстраннай нарады Трампа з генераламі

Нечаканая зброя супраць раку — супрацьзапаленчыя прэпараты2

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў19

400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды1

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам1

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі2

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць