Вечарына пераможцаў конкурсу імя Барадуліна — ужо заўтра, 17 верасня!
17 верасня (чацвер) у мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.
Нагадаем, сёлета штогадовы конкурс, які арганізуе ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны паэзіі і паэтычнаму перакладу. Фіналістамі сталі 10 творцаў — 2 лаўрэаты і 8 дыпламантаў.
У намінацыі «Паэзія» лаўрэатам стала Валярына Кустава, у намінацыі «Паэтычны пераклад на беларускую мову» — Алесь Емяльянаў-Шыловіч.
У імпрэзе возьмуць удзел сябры журы: Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Наталля Кучмель.
Выступяць лаўрэаты, а таксама дыпламанты конкурсу: Ганна Комар, Аляксей Лабоцкі, Яна Мацюшава, Аліса Мініна, Арцём Сітнікаў, Ганна Станіславенка. Чакаецца відэасюрпрыз ад Анхелы Эспіносы Руіз.
Спецыяльны госць — Сяржук Доўгушаў і Harmonic Style Project.
Падзея ў Фэйсбуку >>
Арганізатар вечарыны — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», партнёр — грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»
Каментары