Ежа44

Галоўны санітарны ўрач: У магазінах Беларусі няма кантрафактнага алкаголю

Фота: gorod.gomel.by

У магазінах Беларусі няма кантрафактнага алкаголю, заявіў намеснік міністра — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ігар Гаеўскі на прэс-канферэнцыі ў Мінску 16 верасня.

«Проста немагчыма, каб у Беларусі быў выпушчаны кантрафакт. Усе тэхрэгламенты выконваюцца», — сказаў ён аб айчыннай алкагольнай прадукцыі. Гаеўскі падкрэсліў, што ўвесь алкаголь, які вырабляецца ў краіне, падвяргаецца сур'ёзнай праверцы. Акрамя таго, створаны надзейны бар'ер для недапушчэння з'яўлення няякаснага алкаголю ў аб'ектах гандлю.

Гаворачы аб імпартным алкаголі, Гаеўскі заявіў, што «часам было незразумела, што адбываецца». Ён згадаў «выпадкі, калі людзі труціліся незразумела чым».

Бар'ерам для няякаснага нестандартнага імпартнага алкаголю ў Беларусі з'яўляецца абавязковая дзяржаўная экспертыза, сказаў Гаеўскі. Калі гэтая працэдура будзе адменена, «з'явіцца шчыліна для таго, каб на рынак патрапіла нешта незразумелае». На экспертызу прывозяць у большасці выпадкаў толькі той тавар, які можа яе прайсці, падкрэсліў Гаеўскі.

«У выніку мы ўпэўненыя, што на легальным рынку Беларусі не прадаюць нядобры алкаголь у плане паказчыкаў, прымешак і гэтак далей», — заявіў Гаеўскі.

Намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вадзім Гулін дадаў, што сёлета імпартная алкагольная прадукцыя была забракаваная праз высокае ўтрыманне сівушных алеяў, складаных эфіраў, метанолу.

Віно бракавалі з-за неадпаведнасці стандартам паказчыкаў кіслотнасці, якія паказвалі на выкарыстанне састарэлага вінаматэрыялу, а таксама парушэнняў умоў і тэрмінаў захоўвання віна да розліву.

Каментары4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць