Свет11

Дварковіч: Кабмін прааналізуе наступствы новых санкцый Украіны, а кіраўніцтва няхай вырашае

Фота РІА Новості

Урад РФ прааналізуе магчымыя наступствы ад новых санкцый з боку Кіева, прадставіць вынікі кіраўніцтву краіны, паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч.

«У нас гэтай тэматыкай займаецца ўсё ж такі знешнепалітычнае ведамства, а мы, канечне, свой аналіз наступстваў прынятых калегамі рашэнняў правядзем, яго прадставім кіраўніцтву для прыняцця рашэнняў», — сказаў Дварковіч, адказваючы на пытанне, ці будзе РФ адказваць на ўведзеныя Украінай санкцыі і які можа быць гэты адказ.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў сераду ўвёў у дзеянне санкцыі супраць Расійскай Федэрацыі тэрмінам на адзін год. Санкцыйны спіс уключае ў сябе 388 фізічных і 105 юрыдычных асоб. У прыватнасці, у спіс патрапілі кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу, спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, дзіцячы амбудсмен Павел Астахаў, спявак і дэпутат Дзярждумы Іосіф Кабзон, дарадца прэзідэнта РФ Сяргей Глазьеў, прэзідэнт Расійскай акадэміі навук Уладзімір Фортаў, лідар «Справядлівай Расіі» Сяргей Міронаў, кіраўнік Мінсельгаса РФ Аляксандр Ткачоў.

Таксама пад санкцыі трапілі вытворцы антывірусаў Kaspersky Lab і Dr. Web.

Чытайце таксама:

Украіна ўвяла маштабныя санкцыі супраць Расіі

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць