Грамадства2020

МУС Беларусі: Ніякіх даведак для выезду за мяжу без пашпарта ў нас не існуе

11 верасня пасьля сустрэчы ў Мінску Аляксандра Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй былі выпушчаныя з месцаў зняволення 52 чалавекі, сярод якіх 14 замежных грамадзян і 38 беларускіх палітвязняў. Усіх іх прымусова вывезлі ў Літву, а неўзабаве частка палітзняволеных даведалася, што іх вывезлі без пашпартоў, толькі з даведкай, якая пацвярджае асобу. «Радыё Свабода» паспрабавала даведацца ў чыноўнікаў, якія законы гэта дапускаюць.

Даведка аднаго з вызваленых і высланых за мяжу 11 верасня палітвязняў Генадзя Фядыніча. Фота: «Салідарнасць»

«Я на пенсіі. Без каментароў», — адказаў журналісту «Радыё Свабода» 17 верасня былы кіраўнік дэпартамента грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун. Менавіта ягоны подпіс стаіць на даведках, выдадзеных палітвязням, хоць яго адправілі ў адстаўку яшчэ 8 верасня.

У самім гэтым дэпартаменце нічога не тлумачаць пра даведкі, якія аказаліся на руках некаторых вызваленых 11 верасня. Так, начальніку ўпраўлення грамадзянства, пашпартнай працы і выезду за мяжу МУС Беларусі Паўлу Хрышчановічу пра такія дакументы нічога невядома:

«Даведка, якая пацвярджае асобу… А што гэта за даведка? У сувязі з чым яна можа выдавацца? У нас ёсць даведка, калі чалавек згубіў пашпарт, і вось ён звяртаецца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі, і яму выдаюць на час вырабу новага пашпарта даведку формы № 9 на месяц, і ён ёю карыстаецца як дакументам, які пацвярджае асобу на тэрыторыі краіны. Вось гэта толькі ёсць такая даведка», — сказаў Павел Хрышчановіч карэспандэнту «Радыё Свабода», які прадставіўся грамадзянінам Беларусі.

Паводле міліцэйскага начальніка, з даведкай, якая часова замяняе пашпарт, за мяжу выязджаць нельга.

«Акрамя пашпарта — біяметрычнага пашпарта ці пашпарта старога ўзору 1996 году, іншых дакументаў для грамадзян Беларусі для выезду за мяжу ў нас не існуе», — сказаў ён.

Каментары20

  • .
    18.09.2025
    І я казаў, што гэтая даведка прыдуманая хутка "на каленцы" па аналогіі з іншымі, напрыклад, даведкай для замежніка або асобы без грамадзянства для выезду з РБ.
    Але ў гэтай няма нумара формы і запісу, кім зацверджана форма.
    Прыдумалі новую катэгорыю для экспатрыяцыі (не блытаць з дэпартацыяй, якая тычыцца замежнікаў, "чужых" для краіны) і праз заканадаўства (пакуль?) не правялі.

    Сам схематоз класічны: "а чалавек, які гэта зрабіў і тут падпісаўся, ў нас ужо не працуе".
  • .
    18.09.2025
    Дыпламаты, іх сем'і і супрацоўнікі дыпмісій таксама праходзяць памежны кантроль.
    Вывезці кагосьці без дакументаў яны не могуць.

    Ясна, што зараз было выключэнне з агульнай працэдуры (няважна, па звычайнаму або дыпламатычнаму каналу). І яно адбывалася менавіта з-за экспатрыяцыі без дакументаў па рашэнню РБ, "часам не да законаў".
  • %
    18.09.2025
    Для ВЫЕЗДА не існуе іншага як пашпарт, а для ДЭПАРТАЦЫІ даведка. Што незразумелага?

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць