Свет44

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падоўжыў тэрмін службы начальніку Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі Валерыю Герасімаву яшчэ на пяць гадоў. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы, у тым ліку набліжаныя да Міністэрства абароны.

Валерый Герасімаў. Фота: Sefa Karacan/Anadolu Agency via Getty Images

Валерыю Герасімаву 8 верасня споўнілася 70 гадоў — гэта гранічны ўзрост для вайскоўцаў у званні вышэйшых афіцэраў. Але згодна з законам, прынятым у 2021 годзе, для генералаў і маршалаў можа заключацца новы кантракт, калі такое рашэнне прыме прэзідэнт.

Эксперты адзначаюць, што падаўжэнне тэрміну службы сведчыць пра тое, што кіраўніцтва Расіі задаволена дзейнасцю Герасімава, які ўжо больш за тры гады кіруе баявымі дзеяннямі ва Украіне.

Раней журналісты звярталі ўвагу на яго адсутнасць на галоўным этапе вучэнняў «Захад-2025» у Ніжагародскай вобласці, дзе прысутнічаў Пуцін разам з іншымі вайсковымі кіраўнікамі. У Крамлі патлумачылі, што Герасімаў не змог прыехаць, бо быў, маўляў, заняты агульнай каардынацыяй ваенных аперацый.

Каментары4

  • Ваш кэп
    18.09.2025
    На самой справе, гэта добрая навiна, бо так, як ваюе ён, можна без поспехаў ваяваць шмат. Нават Прыгожына ён абурыў. Яны так нiчога не дасягнуць.
  • Карціна маслам!
    19.09.2025
    Ваш кэп, але Герасімаў член пуцінскпй банды, а членаў банды і саўдзельнікаў-выканаўцаў не адпраўляюць на пенсію проста так, бо ім "захацелася". Герасімаў будзе тут да канца.
  • Владимир
    19.09.2025
    Мадяр отправит его и компашку побыстрее на пенсию или на концерт к Кобзону

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць