Надвор'е22

На выходных — дажджы і навальніцы

У Хоцімску. Фота Сяргея Гудзіліна

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі на гэтых выхадных, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова. 

«На гэтым тыдні ў Беларусь ненадоўга вярнулася лета. Цёплае надвор'е ўсталявалася ў другой палавіне тыдня, калі з паўднёвымі вятрамі на тэрыторыю нашай краіны пачало паступаць вельмі цёплае паветра з Міжземнага мора. Тэмпературны фон пачаў павышацца, і ў дзённы час у другой палавіне тыдня максімальныя тэмпературы перасягнулі адзнаку плюс 20—27 градусаў, а дзе-нідзе слупкі тэрмометраў наблізіліся да плюс 30. Такі тэмпературны фон на 5—9 градусаў вышэйшы за кліматычную норму і больш характэрны для сярэдзіны жніўня», — адзначыла сіноптык.

18 верасня захаваецца цёплае надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе 14—20 градусаў цяпла, днём чакаецца 21—28 градусаў вышэй за нуль, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да плюс 30.

«На жаль, у гэтыя выхадныя надвор'е пагоршыцца. Атмасферны фронт, які перамесціцца з поўдня Польшчы, абумовіць у суботу і нядзелю няўстойлівы характар надвор'я. Неба зацягнецца воблакамі, пройдуць дажджы, а тэмпература панізіцца, але па-ранейшаму будзе вышэйшая за сярэднія шматгадовыя значэнні», — растлумачыла Святлана Рыбакова.

У суботу, 19 верасня, ноччу месцамі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 11—17 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 16—23 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 24—28 градусаў.

У нядзелю ноччу па паўднёва-ўсходняй палавіне, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы, моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—14 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе будзе на некалькі градусаў цяплей, удзень чакаецца 15—22 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — плюс 23—27.

На пачатку наступнага тыдня надвор'е пачне паляпшацца.

У панядзелак месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 8—15 градусаў цяпла, днём будзе 15—22 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да плюс 25.

У аўторак, 22 верасня, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6—13 градусаў цяпла, днём будзе 17—24 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца да плюс 27 градусаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла16

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць