Беларуская блаґасфера

Словы і Фарбы

Напачатку мінулай восені трыццаць мастакоў і паэтаў з Беларусі, Літвы і Польшы сабраліся ў літоўскай Нідзе, на Куршскай касе і супольна ды плённа працавалі: хто вершы прысутных перакладаў на свае мовы, хто натхнёна распушчаў фарбы і… маляваў. Гэты праект быў настолькі ўдалы і плённы, што ў выніку нарадзілася дыхтоўная кніга «Словы і фарбы».


Напачатку мінулай восені трыццаць мастакоў і паэтаў з Беларусі, Літвы і Польшы сабраліся ў літоўскай Нідзе, на Куршскай касе і супольна ды плённа працавалі: хто вершы прысутных перакладаў на свае мовы, хто натхнёна распушчаў фарбы і… маляваў. Гэты праект быў настолькі ўдалы і плённы, што ў выніку нарадзілася дыхтоўная кніга «Словы і фарбы», а сустрэчы абяцаюць стаць рэгулярнымі і нават больш шырэйшымі — сёлета, магчыма, да пленэру далучацца і суседзі з поўдня — украінцы.

21 лютага ў Саюзе пісьменнікаў Літвы адбылася прэзентацыя альманаху. З беларусаў на трох мовах — беларускай, літоўскай і польскай, можна прачытаць паэтаў Алеся Пашкевіча, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Тацяну Сапач. Кніга аздоблена мастацкімі працамі Алеся Марачкіна, Генадзя Драздова, Рыгора Сітніцы, Кацярыны Сумаравай, паэта і мастака адначасова Алега Аблажэя.

Альманах — вельмі прыемны, гарманічны, мастацкі. Шкада толькі, што выдадзены ён ў Літве і ў вольны распаўсюд на Беларусь верагодна не патрапіць.

retshyz, livejournal.com

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд28

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд28

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць