Афіша

Тыдні Германіі ў Беларусі — з 25 верасня па 24 кастрычніка

Тыдні Германіі пройдуць у Беларусі з 25 верасня па 24 кастрычніка і будуць прысвечаны 25-годдзю аб'яднання Германіі. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ у Беларусі Петэр Дэтмар.

Правядзенне Тыдняў Германіі ў Беларусі ўжо стала добрай традыцыяй. Гэта мерапрыемства арганізуецца на працягу больш як дзесяці гадоў. У гэтым годзе Тыдні Германіі будуць асабліва маштабнымі і прадоўжацца амаль месяц з нагоды юбілейнай даты. Іх праграма адрасавана ўсім, хто цікавіцца нямецкай культурай, мовай і грамадствам. Пазнаёміцца з Германіяй беларускай грамадскасці дапамогуць фільмы і музыка, тэатр і літаратура, фотавыстаўка і іншыя мерапрыемствы. Адкрыюцца Тыдні выстаўкай на тэму «Шлях да адзінства Германіі».

«За мінулыя гады Тыдні Германіі сталі неад'емнай часткай работы ў галіне нямецкай культуры ў Беларусі. Яны праводзяцца пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія разам з іншымі германскімі ўстановамі і нямецкімі пасрэднікамі ў галіне культуры ў Беларусі ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі», — расказаў Петэр Дэтмар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Сібіга: Украіна будзе прымаць люстраныя меры ў адказ на дзеянні Мінска9

Журналісту Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ далі турэмныя тэрміны

Ціханоўская зайшла па шаўрму да гданьскіх беларусаў ФОТЫ13

У Барселоне збіраюцца абкласці вялікімі зборамі круізных турыстаў

Беларуска не паверыла інтэрнэту і пацягнулася ў Крым33

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна2

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў18

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць