Меркаванні55

Алесь Пашкевіч: Мікалай Улаховіч і ўспамін Аляксандра Салжаніцына

Адзін журналіст па матывах свайго інтэрв'ю з Мікалаем Улаховічам напісаў: «Магчыма, некага здзіўлю, але ў размове сам­насам гэта вельмі ветлівы і прыстойны чалавек. І склалася ўражанне, што яго ў сёлетняй выбарчай кампаніі выкарыстоўваюць гэтаксама, як некаторых, так скажам, іншых кандыдатаў».

Мне ў сувязі з гэтым прыгадаўся эпізод з кнігі Аляксандра Салжаніцына «Бадалася цяля з дубам»:

«Калі ў снежні 1962 года на крамлёўскай сустрэчы Твардоўскі прадстаўляў мяне Хрушчову — нікога з Палітбюро побач не было, ніхто не падышоў. Але калі ў наступны перапынак Твардоўскі вадзіў мяне па фае і знаёміў з пісьменнікамі, кінематаграфістамі, мастакамі на свой выбар, у кіназале падышоў да нас высокі, хударлявы, з вельмі недурным тварам чалавек — і ўпэўнена працягнуў мне руку, вельмі энергічна пачаў трэсцi яе i казаць нешта пра сваё крайняе задавальненне ад «Івана Дзянісавіча», так трос, быццам зараз бліжэйшага і прыяцеля ў мяне не будзе. Усе іншыя сябе называлі, а гэты не назваў. Я пацікавіўся: «З кім жа …» — незнаёмы і тут сябе не назваў, а Твардоўскі мне дакорліва напаўголасу: «Міхаіл Андрэевіч…» Я плячыма: «Які Міхаіл Андрэевіч?..» Твардоўскі з двайным дакорам: «Ды Су­услаў!!»… Але вось загадка: чаму так палка ён мяне вітаў? Бо пры гэтым і блізка не было Хрушчова, ніхто з Палітбюро яго не бачыў — значыць, не падхалімства. Для чаго ж? Выраз шчырых пачуццяў? Закансерваваны ў Палітбюро свабодалюбец? — Галоўны ідэолаг партыі!.. Няўжо?».

Кім на самай справе быў Міхаіл Андрэевіч Суслаў — добра вядома. Таму не трэба паддавацца на знешнюю абаяльнасць. Замаскіраваныя ворагі не перастаюць быць ворагамі. І ветлівасць ды ўсмешлівасць зусім не прадвызначае прыстойнасці.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС4

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля6

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім2

Стала вядома, на якіх умовах пакістанскія рабочыя будуць працаваць у Беларусі2

На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА2

Суд у Малдове прысудзіў алігарха Плахатнюка да 19 гадоў турмы1

Алексіевіч расказала, як моцна яе аднойчы ўразіў Статкевіч: «Ён дакладна прадказвае новыя небяспекі»17

Паслы ЕС зацвердзілі крэдыт Украіне на 90 мільярдаў еўра і 20‑ы пакет санкцый супраць Расіі6

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА29

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС4

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць