Здарэнні

Двух былых намеснікаў старшыні Гомельскага аблвыканкама будуць судзіць у Магілёве

У кастрычніку ў Магілёўскім абласным судзе пачнецца разгляд рэзананснай крымінальнай справы, аднымі з фігурантаў якой з`яўляюцца былыя чыноўнікі — першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама і намеснік старшыні аблвыканкама. 

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным судзе, усяго па крымінальнай справе праходзяць абвінавачванымі шасцёра чалавек: два намеснікі старшыні аблвыканкама, сын аднаго з іх — дырэктар прыватнага прадпрыемства, і сямейная пара з Расіі — ІП і яе муж, дырэктар ТАА. Яшчэ адзін абвінавачваны — былы дырэктар холдынгу «Гомельская мяса-малочная кампанія». Летам 2015 года ён быў асуджаны ў Гомелі за карупцыйнае злачынства, не звязанае з гэтай крымінальнай справай.

Справа аб`ёмная — 90 тамоў, дзве з якіх утрымліваюць абвінавачванне.

Нагадаем, два намеснікі старшыні Гомельскага аблвыканкама былі затрыманыя 19 мая 2014 года па падазрэнні ва ўчыненні карупцыйных злачынстваў. Ніякіх падрабязнасцяў справы СК не аб`яўляў. Следства цягнулася больш як год.

Першы намеснік старшыні аблвыканкама абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Намеснік старшыні аблвыканкама абвінавачваецца па аналагічным артыкуле, а таксама ч. 6 арт. 16 арт. 209 КК (дапамаганне ў злачынстве, махлярства), і ч. 5 арт. 16 арт. 424, арт. 426 КК (падбухторванне да ўчынення злачынства, перавышэнне ўлады, злоўжыванне ўладай).

Сын намесніка старшыні аблвыканкама, дырэктар прыватнай фірмы, абвінавачваецца па ч. 2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснага ўрону без прыкметаў крадзяжу), ч. 4 арт. 209 КК (махлярства групай асоб або ў буйным памеры), ч. 5 арт. 16 ч. 3 арт. 426 КК, ч. 5. арт. 16 арт. 424 КК (падбухторванне да ўчынення перавышэння ўлады і злоўжывання ўладай).

Былы кіраўнік холдынгу «Гомельская мяса-малочная кампанія» абвінавачваецца па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай).

Грамадзянка РФ, індывідуальны прадпрымальнік, абвінавачваецца ў махлярстве, нанясенні маёмаснага ўрону, падбухторванні да ўчынення карупцыйных злачынстваў. Яе муж, таксама расіянін, дырэктар фірмы, абвінавачваецца па аналагічных артыкулах.

У ліпені 2015 года былы кіраўнік холдынгу «Гомельская мяса-малочная кампанія» быў прыгавораны ў Гомелі за злоўжыванне ўладай і перавышэнне ўлады да пяці гадоў пазбаўлення волі. Яму ставіліся ў віну злачынствы, учыненыя ў 2012—2013 годзе, калі ён займаў пасаду намесніка старшыні Гомельскага райвыканкама. Былога чыноўніка абвінавачвалі ў незаконным адчужэнні маёмасці ААТ «Гомельскі райаграсэрвіс».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом19

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

Улады патлумачылі, чаму ліквідавалі арганізацыю «КіндэрВіта», якая дапамагала дзецям, хворым на рак3

«2 мая пасадзіла бульбу, 4‑га — пасадзілі мяне». Беларуска вярнулася з Польшчы дапамагчы маме — і села за падтрымку Украіны4

У Расіі забараняюць экспарт бензіну3

Міністр культуры хоча ў беларускіх тэатрах дрэс-кода10

Мігранты прыдумалі ноу-хау для пераходу мяжы з Літвой. Праўда, яно ім не дапамагло ВІДЭА

Рубіа пацвердзіў, што ЗША могуць перанакіраваць зброю, прызначаную для Украіны, на Блізкі Усход9

Жыхар Гродна пайшоў на рыбалку і за час прагулкі зняў з сябе больш за 140 кляшчоў4

У Крэўскім замку будуць ствараць музей

У гомельскім рэстаране затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны». Ім даюць суткі і буйныя штрафы18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом19

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць