Свет

У Мінску дамовіліся пра адвод танкаў, артылерыі і мінамётаў

Удзельнікі трохбаковай кантактнай групы па Украіне на сустрэчы 29 верасня ў Мінску падпісалі дакумент аб адводзе танкаў, артылерыі калібрам да 100 мм і мінамётаў калібрам да 120 мм. Пра гэта журналістам паведаміў па выніках перамоў спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік. 

Сайдзік выказаў удзячнасць членам падгрупы па бяспецы за іх «вялікую працу». «Яны зрабілі тое, што павінны былі зрабіць згодна з комплексам мер, і сапраўды інтэнсіфікавалі працэс, — зазначыў пасол. — Падпісана дапаўненне да комплексу мер. Тэкст падпісалі прадстаўнікі Расіі, Украіны і АБСЕ ў кантактнай групе. Спадары Захарчанка і Плотніцкі (лідары самаабвешчаных ДНР і ЛНР. — БелаПАН.) яго яшчэ не падпісалі. Але прадстаўнікі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей спадар Пушылін і спадар Дзяйнега паабяцалі, што, як толькі яны вернуцца дадому, дакумент будзе падпісаны». 

Еўрадыпламат удакладніў, што дапаўненне прадугледжвае адвод узбраення на 15 км ад лініі сутыкнення. Паводле яго слоў, гэта будзе праводзіцца ў два этапы і пачнецца праз два дні пасля поўнага спынення агню. Першы этап разлічаны на 15 дзён, другі — на 24 дні. 

Пасол паведаміў, што спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ будзе ажыццяўляць маніторынг і верыфікацыю працэсу адводу ўзбраенняў. 

Сайдзік упэўнены, што дасягнутыя сёння пагадненні «будуць істотным унёскам ва ўмацаванне рэжыму спынення агню і Мінскага працэсу ў цэлым».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве14

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога5

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве14

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць