Навука і тэхналогіі22

Кампанія Google запусціла лакалізаваную для Беларусі версію YouTube

Кампанія Google запусціла «YouTube Беларусь» — лакалізаваную версію папулярнай відэаплатформы, якая дазволіць беларускім карыстальнікам інтэрнэту камунікаваць, ствараць відэа і дзяліцца ім на дамене youtube.by.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе Google, лакальная версія YouTube прэзентуе самыя папулярныя беларускія відэаролікі і адкрые новыя магчымасці для таленавітых стваральнікаў відэакантэнту, блогераў, тэлекампаній, рэкламадаўцаў і брэндаў з Беларусі.

Беларусы ўжо даўно глядзяць і загружаюць відэа на глабальным дамене youtube.com, ствараюць уласны відэакантэнт. Паводле звестак даследчай кампаніі TNS, ахоп YouTube ў Беларусі складае 64% інтэрнэт-карыстальнікаў старэйшых за 18 гадоў. Кожны трэці глядзіць анлайн-відэа гэтак жа часта, як і ТБ, а 27% — заходзяць на платформу штодзённа. Беларускі карыстальнік YouTube аддае перавагу музыцы, камедыйным шоу, дзіцячаму кантэнту, аматарскім відэа, відэаінструкцыям.

«Афіцыйны запуск YouTube ў Беларусі дазволіць беларускім стваральнікам відэакантэнту больш эфектыўна прапагандаваць свае ролікі не толькі ў краіне, але і ва ўсім свеце. Тым самым кампанія Google будзе садзейнічаць развіццю благасферы Беларусі і выступіць кансультантам для беларускіх відэаблогераў, аўдыторыя якіх пастаянна расце. Ужо сёння, паводле нашых звестак, 49% карыстальнікаў байнэту фарміруюць меркаванне і прымаюць рашэнне аб куплі чаго-небудзь пасля прагляду відэа на YouTube. Таксама для больш прадуктыўнага супрацоўніцтва блогераў і бізнесу мы запускаем у Беларусі партнёрскую праграму YouTube», — пракаментавала запуск лакальнай версіі YouTube Наталля Карабко, менеджар Google па развіцці бізнесу ў Беларусі.

Цяпер любы беларускі карыстальнік YouTube, які стварае арыгінальны кантэнт, можа стаць удзельнікам партнёрскай праграмы YouTube і актываваць манетызацыю. YouTube размяшчае рэкламу на каналах карыстальнікаў — удзельнікаў партнёрскай праграмы, а аўтары кантэнту самастойна вызначаюць, якія відэа манетызаваць, а якія пакінуць без рэкламы. Даход ад паказу рэкламы ў відэароліках не адзіная перавага партнёрскай праграмы, у партнёраў таксама ёсць магчымасць пашыраць аўдыторыю свайго канала і сачыць за яго эфектыўнасцю.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць