Свет1313

ЗША: Расійскія бомбы трапляюць ва ўсіх, апроч ІД

Белы дом заклікаў Расію дакладней накіроўваць авіяўдары на заяўленую цэль у Сірыі — «Ісламская дзяржава» — і паведаміў, што перамовы паміж ваеннымі дзвюх краін тычыліся ў першую чаргу бяспекі амерыканскіх лётчыкаў.

У чацвер адбылася гадзінная відэаканферэнцыя паміж Пентагонам і міністэрствам абароны ў Маскве, паведаміў прэс-сакратар амерыканскага прэзідэнта Джош Эрнэст.

Эрнэст выказаў занепакоенасць паведамленнямі пра тое, што расійскія самалёты наносяць удары па раёнах, у якіх не было вядома аб колькі-небудзь значнай прысутнасці баевікоў ІД, затое дзейнічаюць узброеныя праціўнікі прэзідэнта Сірыі Башара Асада, якія падтрымліваюцца Захадам.

Расійскія афіцыйныя асобы ў чацвер адмаўлялі, што ад дзеянняў расійскай авіяцыі ў Сірыі гінуць мірныя жыхары. Яны таксама настойваюць, што ўсе збітыя цэлі маюць дачыненне да ІД.

«Давярай, але правярай»

«Вядзенне невыбіральных баявых дзеянняў супраць сірыйскай апазіцыі небяспечна для Расіі», — заявіў Эрнэст.

«Гэта можа толькі падоўжыць міжабшчынны канфлікт унутры Сірыі, а то і зрабіць гэты канфлікт бясконцым, а таксама нясе ў сабе рызыку ўцягвання ў гэты канфлікт самой Расіі», — дадаў ён.

Перамовы па арганізацыі ўзаемадзеяння расійскіх і амерыканскіх ваенных ў чацвер працякалі ў прыязнай і прафесійнай абстаноўцы, паведаміў агенцтву Франс прэс прэс-сакратар Пентагона Пітэр Кук.

Паводле яго слоў, там абмяркоўваліся такія пытанні, як частоты, на якіх пілоты могуць перадаць сігнал бедства, і мова зносін паміж лётчыкамі.

«Мы крышталёва ясна далі зразумець, што як мінімум прыярытэтам павінна быць бяспека дзеянняў нашых лётных экіпажаў», - падкрэсліў Кук.

Генерал-лейтэнант Роберт Ота, намеснік начальніка галоўнага штаба ВПС ЗША па разведцы і назіранні, сказаў, што на яго думку, перамовы паміж ваеннымі наўрад ці пойдуць далей пытанняў пазбягання сутыкненняў у небе над Сірыяй.

«У мяне нізкі ўзровень даверу да рускіх, — цытуе генерала Асашыэйтэд прэс. - Давярай, але правярай. Таму лёгка абменьвацца фактычнымі дадзенымі аб тым, хто дзе працуе. Але я не бачу перспектывы такіх узаемаадносін, каб я мог дзяліцца з імі разведдадзенымі».

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма4

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

На Партызанскім праспекце ў Мінску перакулілася таксі ВІДЭА

Пра жывёл на дарогах пачне папярэджваць штучны інтэлект

Сын беларускага палітэмігранта спрабаваў забіць сябе ў Чэхіі. Ён у коме, а бацька шукае дадатковую кансультацыю беларускіх медыкаў8

У Бешанковічах адкрыўся сезонны пантонны мост цераз Дзвіну1

У Беларусі прыгожа зацвіў рапс1

На Цэнтральным аўтавакзале здарыўся лёгкі патоп1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма4

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць