Улада6565

На «Малітву за Беларусь» Лукашэнка сабраў кіраўнікоў усіх канфесій і сваіх трох сыноў

Аляксандр Лукашэнка, тры ягоныя сыны, а таксама кіраўнікі рэлігійных арганізацый праваслаўных, каталікоў, іўдзеяў і мусульман прынялі ўдзел у цырымоніі пахавання капсул з зямлёй з месцаў пахавання беларускіх воінаў.

Яна прайшла ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх святых ўвечары 2 кастрычніка.

Уваход на агульнанацыянальную малітву ажыццяўляўся па запрашальных білетах.

У беларускага народа выпрацаваны імунітэт супраць насілля, а аснова нашай замежнай палітыкі — міралюбства, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы вечарам 2 кастрычніка на ўрачыстым мерапрыемстве «Малітва за Беларусь».

Лукашэнка і тры яго сыны — Віктар, Дзмітрый і Мікалай — узялі ўдзел у цырымоніі пахавання капсул з зямлёй з месцаў, дзе знаходзяцца магілы беларускіх воінаў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайна. Яна прайшла ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых. 

Побач з Лукашэнкам знаходзіліся кіраўнікі чатырох канфесій: мітрапаліт Павел, мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі муфцій Абу-Бекір Шабановіч і старшыня Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Рыгор Хайтовіч.

Прысутнічалі таксама кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў — Расіі, Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі і Італіі.

У ліку чыноўнікаў і лідараў грамадскіх арганізацый, заўважаных на пляцоўцы каля храма падчас цырымоніі, былі міністр культуры Барыс Святлоў, першы сакратар БРСМ Андрэй Белякоў, кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, міністр працы і сацабароны Марыяна Шчоткіна, віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, віцэ-прэм'ер Наталля Качанава, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка.

Пасля выхаду Лукашэнкі з храма слова ўзяў мітрапаліт Павел, які ад імя ўсіх праваслаўных выказаў «малітоўную падтрымку» палітыцы, што праводзіцца кіраўніком дзяржавы. Беларусь, сказаў Павел, стаіць на парозе важнага выбару. «Мы за мір і росквіт. Няхай квітнее наша Беларусь», — сказаў мітрапаліт. 

Затым перад прысутнымі выступіў Лукашэнка, які падкрэсліў важнасць памяці пра загінулых, што ваявалі за вызваленне свету «ад карычневай чумы». 

«Сёння зямны шар расколваецца ад крывавых канфліктаў. У міжусобную бойню ўцягнулі нават нашых суседзяў, братоў-украінцаў. Яны дзясяткамі тысяч бягуць ад вайны, у тым ліку і да нас. Расповеды бежанцаў часам выклікаюць жах», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Апошнім часам чую розныя інсінуацыі і маніпуляцыі ад нашых грамадзян, але гэта адзінкі грамадзян, якія сітуацыю ва Украіне хочуць павярнуць унутр Беларусі», — дадаў ён.

«Калі вайна, не маюць значэння ні прадукты, ні цэны. Спытайце ў бежанцаў. Мы самі ўсё можам зрабіць, сваімі рукамі, галоўнае — мір і спакой. Мір — гэта самае дарагое, што можа быць для росквіту і прагрэсу», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Ён упэўнены, што на беларускай зямлі будзе забяспечаны мір. «Беларускай дзяржаве быць вечна. Мы нікому ніколі не аддадзім ні пядзі сваёй зямлі, пры гэтым не прэтэндуючы на чужую», — сказаў Лукашэнка.

Ён зазначыў, што Беларусь вельмі часта станавілася перакрыжаваннем, на якім у смяротнай бітве сыходзіліся арміі ваюючых дзяржаў. «Наш народ вынес столькі пакутаў, што назаўсёды выпрацаваў у сабе імунітэт супраць усякага насілля. І зараз аснова нашай замежнай палітыкі — міралюбства», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як раней паведамляў афіцыйны партал Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, у крыпце храма пахаваныя сем капсул з зямлёй з месцаў, дзе знаходзяцца магілы беларускіх воінаў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Зямля прывезеная з Аўстрыі, Венгрыі, Германіі, Італіі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі.

Каментары65

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць