Улада1616

Сябра Мінскай гарадской выбарчай камісіі выкрыў маніпуляцыі з бюлетэнямі для галасавання

У сувязі з інцыдэнтам прадстаўнік кампаніі «Права выбару-2015» накіраваў дакладную запіску на імя старшыні гарадской выбарчай камісіі.

Сябра Мінскай гарадской выбарчай камісіі ад Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч выкрыў маніпуляцыі з бюлетэнямі выбаршчыкаў. Ён вырашыў абысці ўчастковыя камісіі і зверыць колькасць выдадзеных бюлетэняў выбарцам і рэальную колькасць подпісаў выбарцаў, якія атрымалі бюлетэні і ўласнаручна распісаліся за іх у журнале.

Па стане на раніцу 8 кастрычніка на выбарчым участку №25 Савецкага раёна Мінска было выдадзена 146 бюлетэняў, аднак распісалася за бюлетэні ўсяго 109 чалавек.

На выбарчым участку №26 гэтага ж раёна Мінска быў выдадзены 351 бюлетэнь, аднак распісалася за іх — 162 выбаршчыкі.

Раніцай 9 кастрычніка на выбарчым участку №49 Савецкага раёна Мінска, за тры дні датэрміновага галасавання было выдадзена 308 бюлетэняў, аднак на раніцу ў журнале выдачы бюлетэняў было ўсяго 170 подпісаў выбаршчыкаў.

Адзін з каардынатараў кампаніі «Права выбару-2015» Дзяніс Садоўскі лічыць, што таму ўлада і не ўключае ў склад камісій рознага ўзроўню прадстаўнікоў дэмакратычных партый і арганізацый, каб было цяжэй ускрыць падобныя факты маніпуляцыі з бюлетэнямі для галасавання.

— Выяўленыя парушэнні сведчаць пра тое, што членамі ўчастковых выбарчых камісій штучна завышаецца яўка выбаршчыкаў і адбываецца ўкід бюлетэняў, — гаворыць Дзяніс Садоўскі.

У кампанію па назіранні за выбарамі «Права выбару-2015» уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, «Гавары праўду!», «Рух «За Свабоду!», Партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя», незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаваньне на іх.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве16

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?3

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?30

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве16

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць