Улада33

У Мінску старшыня камісіі прыгнаў грузавік, каб перашкодзіць назіральнікам зняць выбары на відэа

Карэспандэнт партала Tut.by Валянцін Міхальцоў апісаў абсурдную сітуацыю, якая здарылася падчас выбараў на сталічным участку. 

«У выбарчага ўчастка №18 у Цэнтральным райне ёсць яшчэ адзін важны плюс. У будынку, дзе ён размешчаны, няма устаноў, якія працуюць у нядзелю. Гэта значыць усе тыя, хто ўвайшлі ў будынак, ішлі толькі на ўчастак. Значыцца, можна было зафіксаваць на відэа колькасць выбаршчыкаў на працягу дня галасавання. У выпадку прыпісак, укідаў і «каруселяў» гэта відэа магло паслужыць аб'ектыўным доказам.

Я размясціў відэакамеру ў сваёй машыне на паркоўцы насупраць уваходу на ўчастак. Прыйшоўшы раніцай, я ўключыў запіс і пайшоў на ўчастак. Апоўдні я ўбачыў, што роўна перад маёй машынай стаіць грузавік і закрывае агляд. Пры гэтым месцаў на паркоўцы было дастаткова. Кіроўца грузавіка моўчкі выставіў знак аварыйнага прыпынку і паклаў пад шкло запіску «Зламаны». На просьбу хаця б адкаціць машыну і даць выехаць, ён проста сышоў у будынак Мінскай шпалернай фабрыкі, у якім і знаходзіўся ўчастак.

Выкліканыя на месца аўтаінспектары вызначылі прыналежнасць грузавіка. Гэта быў транспарт шпалернай фабрыкі. Пачалі разбірацца — высветлілі, што заказчыкам блакавання быў старшыня выбарчай камісіі, адзін з кіраўнікоў фабрыкі — Сяргей Лузін. Ён растлумачыў, што заўважыў відэакамеру і даручыў кіроўцу перапыніць здымку з дапамогай грузавіка.

Па патрабаванні інспектара ДАІ «зламаны» грузавічок без праблем ад'ехаў, кіроўцу цяпер пагражае штраф за няправільную паркоўку. Але мэта была дасягнута — відэафіксацыю яўкі мы правесці не змаглі. Для аб'ектыўнасці патрабаваўся бесперапынны запіс, а не з паўтарагадзіннай паўзай.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць