Музыка

Сяргей Доўгушаў: «На душы пратэст. Набалела» 

Лідар фольк-фармацыі Vuraj нечакана нават для самога сябе запачаткаваў рок-праект S.D. Песьню «Колькі» музыка прадстаўляе на Tuzin.fm

Cяргей запісаў кампазыцыю «Колькі» разам з Ігарам Давыдавым з гурту Nevma ды вядомым магілёўскім бубначом Аляксеем Палаўчэням. Песьня нарадзілася абсалютна спантанна ды ў той жа вечар была запісаная. «На душы пратэст. Набалела. Пачынаю сьпяваць рок», – з гэтымі словамі Доўгушаў даслаў яе на азнаямленьне наведнікам Tuzin.fm. Верш да песьні «Колькі» узяты з Анатоля Сыса.

«Дзіўная гісторыя выйшла. Сустрэліся на мінулым тыдні ў Магілеве з маім даўнішнім сябрам Ігарам Давыдавым. Тусілі, гутарылі, вячэралі ў яго ў xаце. Вырашылі паспрабаваць нешта. Знайшлася нейкая вельмі просьценькая, але неблагая апаратура, гітара, бас, бубны.Тут яшчэ завітаў наш знаёмы бубнач Аляксей Палаўчэня і мы пачалі граць. Быў драйв, эмоцыя. Вельмі xацелася як мага xутчэй гэта зафіксаваць. Запісалі песьню амаль што за 30 xвілін. Тры дублі. І вось што атрымалася», – распавядае Сяргей.

Не выключана, што рок-праект Сяргея Доўгушава атрымае працяг. Дарэчы, у лідэра гурта Vuraj ужо быў досьвед працы на рокавай сцэне, калі ён пэўны час быў вакалістам гурта Re1ikt.

Песьня «Колькі» возьме ўдзел у трэцім туры аўдыёчарту на Tuzin.fm у сэзоне 2015-2016.

S.D. – Колькі (музыка С.Доўгушава/І.Давыдава/А.Палаўчэні, словы Анатоля Сыса)

Колькі нашай крыві
Рэкі сплывілі ў моры?..
Колькі нашага поту
Увабралі разоры?..

Колькі нашага шчасьця
Ліхадзеі раскралі?..
Колькі нашых каханак
Паланянкамі сталі?..

Колькі нашай любові
Не спазнала Радзіма?..
Колькі вояў-сыноў
Не счакала радзіна?..

Колькі, колькі, дык колькі ж
Сваё крэўнае траціць?
За дзяцей, каб адплакаць –
Не стае сьлёз у маці.

Колькі, колькі, дык колькі ж
Адмаўляць сабе ў праве
Шанаваць сваё мейсца
На чырвонае лаве?

Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць