Грамадства

З 1 лістапада закрываецца бар «ДК»

Сёння ў групе «УКантакце» бара «ДК» (вул. Талбухіна, 4) з'явіўся статус: «Сябры, у нас важная навіна для вас! З 1 лістапада 2015 года бар ДК спыняе сваё існаванне.

На гэта ёсць пэўныя прычыны, пра якія мы распавядзем у хуткім часе. Калі ласка, пастаўцеся з разуменнем да нашага рашэння. Мір! Павага! І трошачкі смутку!»

Стваральнікі праекта пакуль не каментуюць прычыны закрыцця. Бар «ДК» адкрыўся вясной 2014 года. Там праводзілі канцэрты, адкрытыя паэтычныя мікрафоны, футбольныя трансляцыі, паказы фільмаў, абмен сукенкамі, вечарынкі і гэтак далей. Уладальнікі «ДК» нядаўна далі інтэрв'ю сайту Irl.by, у якім на будучае закрыццё ніякіх намёкаў быццам бы не было. Алег Гендрусеў, адзін з уладальнікаў, распавёў, што да адкрыцця бара падобнага досведу ў яго не было:

«У мяне не было ніколі мары адкрыць нешта падобнае, усё адбылося спантанна і нечакана. Да таго, як мы адкрылі «ДК», быў момант, калі я вырашыў кардынальна змяніць выгляд сваёй дзейнасці. Я 8 гадоў працаваў у продажах, рамантаваў камп'ютары. І гэта стала проста сумна. Я зразумеў, што жыццё ператвараецца ў набор аднолькавых дзеянняў, якія не прыносяць ніякага задавальнення. Але «ДК» не з'явіўся адразу пасля таго, як я захацеў пераменаў. Я проста вырашыў нешта мяняць, а што канкрэтна — было незразумела.

2-3 месяцы я нічым не займаўся. Я паспеў стаміцца: за што б я не браўся, я рабіў гэта з вялікай самааддачай. Тыя месяцы дапамаглі мне прыйсці ў сябе. Асноўная ідэя «адкрыць нешта» была ў Лявона. (…) Мы нічога не ведалі, не мелі ўяўлення, з чаго пачаць. Але нам было цікава, таму мы ўзяліся за гэта з велізарнай самааддачай, энтузіязмам, усё трымалася і трымаецца менавіта на гэтым. Працы зроблена і робіцца вельмі шмат».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць