Грамадства11

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»

Першы раз Алеся Любенчука затрымалі ў маі 2022 года і праз нейкі час асудзілі на тры гады, на волю ён выйшаў у студзені 2025 года. Другі раз быў затрыманы 2 верасня 2025 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа Гродзенскай вобласці.

Другі раз Любенчука абвінавацілі ў «распальванні варожасці» (арт. 130 КК РБ) за негатыўныя каментары на адрас уладаў і ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361—4 КК РБ) па справе Гаюна, піша БАЖ.

Наступныя 7 месяцаў журналіста ўтрымлівалі пад вартай у гродзенскім следчым ізалятары.

Судовы працэс па справе Любенчука адбыўся ў сакавіку 2026 года. Бок абвінавачання прасіў для Алеся 4,5 гады зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Суддзя Валерый Шпак прысудзіў 4 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Аднак потым праз тое, што «злачынства» па новай справе было здзейсненае прыкладна ў той жа перыяд часу, што і папярэдняе, за якое журналіст ужо адбыў тэрмін зняволення, яму залічылі тры гады ўжо адбытага пакарання па папярэднім прысудзе (ч. 5 арт. 72 КК РБ — «Прызначэнне пакарання па сукупнасці злачынстваў»). Такім чынам, застаўся год пакарання.

Час, праведзены ў СІЗА, лічыўся як дзень за паўтара. У выніку ў калоніі Любянчук правёў два тыдні, з якіх частку ў каранціне і частку ў штрафным ізалятары. У атрад ён так і не быў пераведзены, бо быў вызвалены па сканчэнні тэрміну ў маі.

22 чэрвеня з’явілася інфармацыя пра ўнясенне Алеся Любенчука ў «Спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» КДБ. Уключэнне ў гэты спіс накладае на чалавека вельмі жорсткія абмежаванні.

Найбольш балючыя наступствы датычацца фінансаў і магчымасці весці нармальнае жыццё. Так, усе банкаўскія рахункі ў Беларусі аўтаматычна блакуюцца, з іх нельга ажыццяўляць ніякія плацяжы, нават атрымліваць заробак ці пенсію.

Асоба з гэтага спіса можа здымаць з рахунку толькі абмежаваную суму (базавую велічыню) на месяц для мінімальных патрэбаў.

Акрамя таго, могуць быць праблемы з працаўладкаваннем — наймальнікі могуць адмовіць у прыёме на працу, бо прадпрыемствам забаронена праводзіць фінансавыя аперацыі з удзелам такіх асоб.

Каментары1

  • Андрусь
    24.06.2026
    Фашызм як ён ёсць.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець57

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць