Культура

У Беларусі з'явіўся першы гістарычны часопіс для дзяцей

Выпуск першага мультымедыйнага адукацыйна-забаўляльнага часопіса «Музейныя вандроўкі» для дзяцей і падлеткаў арганізавалі Нацыянальны гістарычны музей (НГМ) Беларусі і мабільны аператар velcom.

Прэзентацыя першага нумара адбылася 20 кастрычніка ў Мінску ў межах адкрыцця сумеснага праекта «Музей дзецям з velcom». З «Музейнымі вандроўкамі» можна азнаёміцца на сайце НГМ або спампаваць яго — версія адаптаваная для выкарыстання на мабільных прыладах.

Часопіс заснаваны на ўласных музейных калекцыях, паведаміла журналістам куратар праекта, мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік аддзела музейных камунікацый НГМ Дар'я Астрагаловая. «У XXI стагоддзі музей павінен выходзіць на новыя ўзроўні камунікацыі з наведвальнікамі, у тым ліку з дапамогай лічбавых тэхналогій, — адзначыла яна. — Нягледзячы на тое што часопіс арыентаваны на дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту, ён будзе таксама цікавы і іх бацькам — у нас атрымаўся сямейны прадукт».

Першы нумар, які выйшаў на 26 старонках, цалкам прысвечаны эпосе Сярэднявечча, тэме рыцарства і шляхецтва ў Беларусі. Асаблівасцю часопіса стала тое, што некаторыя тэксты суправаджаюцца інтэрактыўнымі матэрыяламі. Так, напрыклад, у артыкуле «Хто такія рыцары?» размешчаная рэпрадукцыя палатна XVI стагоддзя «Бітва пад Оршай» невядомага аўтара. Яго дэталёвы прагляд адкрывае аўдыяролік з аднайменнай песняй беларускага калектыву сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса».

Другі нумар «Музейных вандровак» плануецца выпусціць 1 снежня.

У межах сумеснага праекта Нацыянальны гістарычны музей і velcom стварылі новую інтэрактыўную музейна-пазнавальную прастору, у якой будуць праходзіць тэарэтычныя і практычныя заняткі, прысвечаныя гісторыі, традыцыям і культуры Беларусі. Акрамя таго, мабільны аператар дапамог музею мадэрнізаваць тэматычную дзіцячую залу, якая мадэлюе працэс археалагічных раскопак.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць