Свет33

Расія прапанавала Украіне не спыняць авіязносіны з 25 кастрычніка

Расійскі бок прапанаваў Украіне не ўводзіць забарону на паветраныя зносіны паміж краінамі з 25 кастрычніка.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Федэральнага агенцтва паветранага транспарту па выніках перамоваў у Бруселі.

Паводле інфармацыі, расійскую дэлегацыю ўзначальваў кіраўнік Росавіяцыі Аляксандр Нерадзько, украінскую — часова выконваючы абавязкі старшыні Дзяржавіяслужбы Эдуард Дзёмін.

«Расійскі бок прапанаваў зняць усе абмежаванні, якія дзейнічаюць, на прамыя паветраныя зносіны і на транзіт для расійскіх і ўкраінскіх авіякампаній», — гаворыцца ў паведамленні Росавіяцыі.

«Сутнасць расійскіх прапаноў заключаецца таксама і ў тым, каб, пачынаючы з 25 кастрычніка 2015 года, украінскія ўлады больш не ўжывалі такія меры, як пераслед экіпажаў, ператрусы паветраных судоў, накладанне штрафаў на расійскія авіякампаніі, якія выконваюць палёты ў Рэспубліку Крым», — сказана ў заяве.

«Верагодна, праз адсутнасць адпаведных паўнамоцтваў ўкраінскі бок быў не ў стане па сутнасці абмяркоўваць названыя канструктыўныя прапановы, а прапанаваў наўзамен разгледзець пытанні зняцця ўзаемных абмежаванняў выключна на транзітныя палёты», — заявілі ў Росавіяцыі.

Як вядома, 25 верасня Украіна ўвяла санкцыі супраць расійскіх авіякампаній, якія ажыццяўлялі палёты ў Крым.

Кіеў матываваў сваё рашэнне двухбаковым пагадненнем, якое дазваляе такі крок у выпадку парушэння перавозчыкамі ўкраінскага заканадаўства.

У той жа час, Расія адказала «люстранымі» забаронамі на палёты пяці украінскім кампаніям, ніяк сваё рашэнне не матывуючы.

19 кастрычніка Федэральнае агенцтва паветранага транспарту Расіі прапанавала Дзяржаўнай авіяцыйнай службе Украіны правесці перамовы па пытаннях авіязносінаў паміж краінамі.

23 кастрычніка міністр інфраструктуры Украіны Андрэй Піваварскі заявіў, што авіязносіны паміж Украінай і РФ будуць спыненыя з 00:00 25 кастрычніка 2015 г. з прычыны ўвядзення санкцый супраць авіякампаній.

Каментары3

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца11

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапанавалі абмежаваць продаж аўто, увезеных з-за мяжы4

Цана на золата наблізілася да 5600 даляраў за унцыю

«Час заканчваецца». Трамп пагражае Ірану новымі ўдарамі

Ці патрэбна вашаму сабаку цёплае адзенне ў маразы?1

Саудаўская Аравія радыкальна пераглядае планы адносна горада будучыні коштам $500 мільярдаў — не хапае грошай1

Расіяне за дзень страцілі два самалёты5

Пазняк нагадаў, што Калеснікава — «палітычнае нішто», але з разумнай сястрой54

У Брэсце прадавец машын рэкламаваў аўтамабіль і не думаў пра азімыя

Беларускія дранікі занялі 14‑е месца ў сусветным топе страў з бульбы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца11

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць