Грамадства1111

Пуцін мне прайграў: Саўчанка адказала Святлане Алексіевіч

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якую судзяць цяпер у расійскім Данецку, завочна адказала пісьменніцы Святлане Алексіевіч.

Сёлетняя нобелеўская лаўрэатка давала інтэрв'ю, у якім арышт украінскай лётчыцы назвала выкраданнем і запатрабавала вызваліць Саўчанка. Дзеянні ўкраінскага войска яна назвала абаронай радзімы. Алексіевіч заявіла: «Калі я падпісвала тэкст ліста, то ўспомніла знакаміты здымак, на якім Пуцін паказаны верхам на кані — напаўголы, торс такі магутны. І вось я думаю: ну як гэта ўжываецца з тым, што мужчына ваюе з жанчынай? З такімі моцнымі, цікавымі жанчынамі»

Вытрымкі з інтэрв'ю журналісты перадалі ўкраінскай лётчыцы. Саўчанка падзякавала пісьменніцы за стаўленне да яе самой і да Украіны.

«Вялікі дзякуй за ўрывак з інтэрв'ю вялікай беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. У Расіі яе назвалі савецкай пісьменніцай, Парашэнка назваў украінкай, але яна дачка вялікага і годнага беларускага народа! Яна заслужыла права праславіць сваю Радзіму і сваю нацыю на ўвесь свет! І не трэба яе перахрышчваць, перацягваючы коўдру славы кожны на сябе. Я вельмі рада за гэтага чалавека і паважаю яе працу і творчасць. Я з ёй не знаёмая і, на жаль, пакуль не чытала яе кніг. Але ўжо замовіла іх у турму», — напісала Саўчанка ў лісце.

Каментуючы выказванні Алексіевіч пра Пуціна, украінская лётчыца заявіла, што «прасіць літасці ў поскудзі» яна не будзе. На думку Саўчанка, Пуцін ужо ёй прайграў, бо яна жанчына, а ён мужчына.

Надзею Саўчанка вінавацяць у дапамозе гібелі расійскіх журналістаў ВГТРК летам 2014 года, а таксама замаху на жыццё бежанцаў і незаконным перасячэнні мяжы. Саўчанка адмаўляе ўсе абвінавачванні і настойвае на тым, што яе незаконна вывезлі на тэрыторыю Расіі пры ўдзеле спецслужбаў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа44

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа44

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць