Грамадства2424

150 чалавек выйшлі да будынка КДБ у Мінску са свечкамі ФОТЫ

Сёння на праспекце Незалежнасцi каля будынка КГБ у Мiнску прайшла акцыя «Ланцуг памяцi». Мэтай акцыi было нагадаць пра злачынствы сталiнiзму супраць беларускага народа i засцерагчы ад новых злачынстваў сучасных пераемнiкаў катаў з НКВД.

Людзі сталі ланцугом уздоўж праспекта і паставілі дзясяткі свечак на прыступках параднага ўваходу ў будынак. 

Акцыю арганізоўваў палітык Мікола Статкевіч. На яе сабраліся каля 150 чалавек са свечкамі. Акцыя прайшла без затрыманняў, але міліцыя склала пратаколы на яе арганізатараў.

Удзельнікі акцыі віталі воплескамі машыны, што сігналілі ім на знак салідарнасці.

Экс-кандыдат у прэзідэнты падпалкоўнік Мікалай Статкевіч заклікаў людзей прыходзіць толькі са свечкамі, без плакатаў і сцягоў.

Людзі сабраліся каля будынка КДБ каля 18.30. Спачатку адчувалася нервовасць.

Свечкі над месцам масавых катаванняў і забойстваў.

Павел Вінаградаў першы раз выйшаў на акцыю пратэсту пасля пераезду з Беразіна ў Мінск.

Разам са старымі прыйшлі ўнукі.

Разам са Статкевічам і Лябедзькам дзейнічае Уладзімір Някляеў.

Ахвярамі савецкага рэжыму сталі каля 600 тысяч беларусаў, 200 тысяч з іх загінулі. Крывавы вецер апёк многія радзіны.

Масавыя расстрэлы ажыццяўляліся ў падвалах будынка НКВД.

На акцыю памяці сабралася 150 чалавек.

Ад многіх ахвяраў дзецям і ўнукам засталіся толькі фота з «крымінальнай справы». Фоты Сяргея Гудзіліна.

Знічы каля ўвахода ў КДБ. Фота Сяргея Гудзіліна.

Хлопец у майцы «Беларусь мае быць беларускай» з twitter.com/svaboda.

Стары чалавек са сціплай паперкай «1929—1953. КГБ - Крэмль - Лубянка. Забойства нявінных людзей» з twitter.com/svaboda.

На Анатоля Лябедзьку таксама склалі пратакол як на арганізатара акцыі.

Людзі ставілі знічы на прыступкі будынка, пастаўленага Лаўрэнціем Цанавам.

29 і 30 кастрычніка 1937 года было кульмінацыяй масавых расстрэлаў беларускіх элітаў. Савецкі рэжым знішчыў больш за 90% вышэйшых чыноўнікаў, топ-менеджараў (дырэктараў і галоўных інжынераў прадпрыемстваў), святароў, інтэлектуалаў, людзей мастацтва Беларусі. Гэта была прадуманая палітыка, аналагічная той, якую праводзілі на акупаваных тэрыторыях нацысты. Яе мэтай было пазбавіць паднявольныя народы ўласных эліт — тых груп, якія былі б здольныя ўзначальваць грамадства.

Беларусь і Украіна панеслі асаблівы цяжар рэпрэсій, бо Сталін разумеў, што гэтыя «заходнія» народы СССР патэнцыйна самыя нелаяльныя. Гісторык Цімаці Снайдэр назваў нашы краіны «крывавымі землямі», якія найбольш у Еўропе пацярпелі за 1930—1950 гады.

Усяго ў Беларусі было рэпрэсавана каля 600 тысяч чалавек, з іх каля 200 тысяч загінула. Як выявіў гісторык Леанід Маракоў, жыццё некалькіх дзясяткаў тысяч скончылася ў сутарэннях будынка НКВД. Сваіх ахвяр энкавэдысты вывозілі грузавікамі і хавалі ў безназоўных брацкіх магілах у лесе каля вёскі Цна, які цяпер называецца Курапаты.

Большую частку ўдзельнікаў тых злачынстваў знішчылі самі сталіністы, такім чынам замятаючы сляды. Аднак некаторыя з іх засталіся непакараныя. 

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне1

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?3

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?30

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне1

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць