Грамадства

Ідэалогія развіцця Мінска прадугледжвае захаванне зялёнага пояса вакол горада

Ідэалогія развіцця Мінска прадугледжвае захаванне зялёнага пояса вакол горада, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Павел Лучыновіч.

Павел Лучыновіч адзначыў, што пытанне стратэгіі развіцця горада з'яўляецца трэцім па значнасці, якім цікавяцца мінчане. «Ідэалогія яго далейшага развіцця — захаванне зялёнага пояса вакол горада і развіццё гарадскіх падцэнтраў, каб у нас не было дэпрэсіўных закінутых тэрыторый, каб не адбывалася канцэнтрацыі ўсяго насельніцтва ў цэнтры горада», — сказаў ён.

Цяпер Мінск ідзе па шляху вырашэння актуальных праблем, вызначаючыся, якім будзе горад у далейшым — з вялікай шчыльнасцю, шматпавярхоўнасцю або больш еўрапейскі, малапавярховы.

Развіццё Мінска хутчэй бачыцца ў еўрапейскіх тэндэнцыях. «У нас усё ж такі еўрапейская тэндэнцыя, і параўнанне з азіяцкімі гарадамі не зусім карэктна», — заўважыў Павел Лучыновіч. Ён не згадзіўся, што вышынныя будынкі, якія з'яўляюцца ў беларускай сталіцы, набліжаюць яе да сусветных гарадоў, чыё аблічча фарміруюць шматузроўневыя будынкі. «У Дубаі колькасць будынкаў вышэйшых за 300 м, напэўна, адна з самых вялікіх па шчыльнасці канцэнтрацыі ў свеце. Калі параўноўваць, то ў нас у бліжэйшыя гады адзін з самых высокіх будынкаў будзе новы шматфункцыянальны цэнтр «Газпрама». Яго вышыня складзе 186 м. Нам да Дубая вельмі далёка», — сказаў Павел Лучыновіч.

Старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва дадаў, што пытанне аб дадатковым размяшчэнні 11 тыс. жыхароў у раёне Каменная Горка не актуальнае, паколькі горад ад такога сцэнарыя адмовіўся.

Павел Лучыновіч расказаў, што ў час прыёму грамадзян і прамых ліній каля 70 працэнтаў пытанняў датычаць захавання сядзібнай жылой забудовы, на другім месцы — тэма захавання зялёных зон. «Тэма зялёных зон вельмі актуальная. Нам неабходна захоўваць існуючую водную сістэму і развіваць зялёныя тэрыторыі, якія зарэзерваваны генеральным планам. Размова ідзе пра другое левае паўкальцо Лошыца — рака Мышка, таму што там знаходзяцца буйнейшыя раёны горада — Каменная Горка, Сухарава, Кунцаўшчына, Паўднёвы Захад, Малінаўка. Гэта важная праблема, зелені на гэтых тэрыторыях не хапае», — лічыць ён.

Каментары

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць