Свет22

Прэзідэнты Польшчы й Румыніі збіраюць кіраўнікоў краін Балта-Чарнаморскага рэгіёна

У сераду ў сталіцы Румыніі Бухарэсце адбудзецца сустрэча кіраўнікоў дзяржаў усходняга флангу НАТА і Еўрасаюза. Сваіх калег супольна запрасілі прэзідэнты Польшчы і Румыніі — дзвюх найбольшых дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У Бухарэст прыедуць прэзідэнты Эстоніі, Латвіі, Літвы, Славаччыны, Венгрыі, Балгарыі і кіраўнік ніжняй палаты парламента Чэхіі.

Сустрэча мае стаць сур'ёзным сігналам для астатняй частцы НАТА, што ўсходні фланг адчувае пагрозу з боку Расіі.

Кожная з гэтых краін паасобку занадта слабая, каб процістаяць расійскай арміі ў выпадку канфлікту. Ні адна з краін не мае атамнай зброі, дый нават у выпадку няядзернага канфлікту не маюць дастатковых сродкаў супрацьпаветранай абароны, каб процістаяць расійскай авіяцыі і ракетам. Таму краіны Балтыі, Польшча і Румынія просяць НАТА пра размяшчэнне хаця б сімвалічных баз, каб паказаць, што ЗША будуць бараніць усе краіны альянса.

Нядаўна абраныя прэзідэнты Румыніі Клаўс Ёханіс і Польшчы Анджэй Дуда належаць да правых партый. Польшча і Румынія — найбольш самадастатковыя ў эканамічным і вайсковым сэнсе краіны. Абедзве гэтыя нацыі маюць моцную нацыянальную свядомасць. У іх таксама ёсць традыцыі вайсковай прамысловасці. Менавіта дзве гэтыя краіны мусілі стаць базамі для размяшчэння амерыканскіх батарэй проціракетнай абароны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець57

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць