Спорт

У студзені ў Кіеве адкрыецца помнік Валянціну Бялькевічу

У 2016 годзе ў Кіеве, у дзень нараджэння Валянціна Бялькевіча, 27 студзеня, адкрыецца помнік футбалісту. Адзін з найлепшых гульцоў мінскага і кіеўскага «Дынама» і беларускай футбольнай зборнай памёр 1 жніўня 2014 года на 42-м годзе жыцця ў выніку адрыву тромба. 

На вуліцы Энгельса ў Мінску, дзе прайшлі дзіцячыя гады футбаліста, будзе ўстаноўленая мемарыяльная дошка. Як заявіў на прэс-канферэнцыі першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар`ян, першапачаткова гаворка ішла пра ўстанаўленне помніка, але «ў сілу розных акалічнасцяў» прадпрыемства адмовілася ад замовы», і «было вырашана мемарыяльную дошку ўстанаўліваць». На яе выраб і ўстаноўку БФФ пералічыць сродкі. 

«Узгоднены праект, выкананы макет барэльефа, — паведаміў прэс-службе мінскага «Дынама» ганаровы старшыня клуба балельшчыкаў каманды Іван Савосцікаў. — Рознымі скульптарамі прапаноўваліся розныя праекты, якія трэба было ўзгадніць са сваякамі… Працэс выйшаў на фінішную прамую, і як толькі ўсё будзе гатова да таго, каб адкрыць памятны барэльеф, мы, вядома ж, загадзя апавясцім і балельшчыкаў, і прэсу». 

Паводле слоў Савосцікава, ідуць перамовы аб правядзенні ў Мінску таварыскага матчу памяці Бялькевіча паміж мінскім і кіеўскім «Дынама». «Цяпер узгадняецца фармат і дата мерапрыемства. Магчыма, гэты матч адбудзецца ў канцы студзеня — пачатку лютага ў Мінску, у футбольным манежы, і прымеркаваны да дня нараджэння Валянціна Бялькевіча. Калі дазволяць планы падрыхтоўкі каманды, гэта будзе матч асноўных складаў. Калі не, то будуць гуляць ветэраны, якія выступалі разам з Валянцінам. А магчыма, матч будзе праведзены летам. Але жаданне правесці матч памяці Валянціна Бялькевіча менавіта ў Мінску ёсць у абодвух бакоў», — паведаміў Іван Савосцікаў. 

Ён абнародаваў ліст бацькоў футбаліста, якія заклікалі «падтрымаць ініцыятыву фан-клуба мінскага «Дынама» і дапамагчы ў зборы сродкаў па увекавечанні памяці сына, «а для многіх— куміра з лічбай 8 на футболцы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра7

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдар па НПЗ ва Уфе

Новы старшыня Астравецкага райвыканкама адразу пасля прызначэння паехаў у касцёл6

У Навагрудку з'явіўся аўтобусны прыпынак у выглядзе пажарнай машыны9

Зірніце, як змялела Піна сёлета ВІДЭА1

Ціханоўская: Я званіла Сяргею ў ЗША кожны вечар, правярала хатнія заданні дзяцей. Але ж ён малайчынка, справіўся10

Тэмпература паветра ў Беларусі дасягнула 35 градусаў2

Ціханоўская перадала свае першыя баксёрскія пальчаткі на дабрачынны розыгрыш11

Людзі ў Кіеве загінулі, калі беглі ў схованкі і дапамагалі параненым8

Сотні агеньчыкаў на вадзе. Як у Мінску прайшоў першы вечар фестывалю водных ліхтарыкаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра7

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць