Здарэнні22

Падазраваны ў забойстве лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай узяты пад варту

Пракуратура Мінска санкцыянавала ўзяцце пад варту падазронага ў забойстве мінчанкі 1984 года нараджэння, трэнера БФСТ «Дынама» Юліі Балыкінай. Пра гэта паведамілі ў пракуратуры горада.

Абвінавачанне мужчыну 1987 года нараджэння пакуль не выстаўлена. Цела загінулай яшчэ не знойдзена, сказалі ў пракуратуры Мінска.

З заявай аб знікненні жанчыны ў праваахоўныя органы звярнуўся яе знаёмы. Ён сказаў, што 28 кастрычніка трэнер на асабістым аўтамабілі паехала дадому ў Заводскі раён Мінска, пасля чаго перастала выходзіць на сувязь. 

У следства ёсць аб'ектыўныя звесткі, якія сведчаць аб крымінальным характары знікнення жанчыны. Падчас агляду месца жыхарства і аўтамабіля, што належаў ёй, знойдзены сляды, якія ў сукупнасці з іншымі сабранымі матэрыяламі ўказваюць на ўчыненне забойства. 

Распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»4

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў16

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка19

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць