Улада

Камандзір палка ППСМ: Правапарадак у сталіцы ў цэлым даволі стабільны

«Правапарадак у беларускай сталіцы ў цэлым даволі стабільны», — заявіў у размове з карэспандэнтам БелаПАН камандзір палка патрульна‑паставой службы міліцыі (ППСМ) ГУУС Мінгарвыканкама палкоўнік Аляксандр Снітко.

Пры гэтым ён спаслаўся не толькі на сваю ацэнку, але і на меркаванне незалежных англійскіх экспертаў, якія працавалі ў Мінску ў канцы лютага гэтага года: «Яны высока ацанілі дзейнасць людзей, што забяспечваюць правапарадак, сам правапарадак і зрабілі выснову, што Мінск з\’яўляецца спакойным ціхім горадам у крымінальным плане».

Паводле слоў А.Снітко, «кропак ці раёнаў горада, што найбольш паражаныя крыміналам, у горадзе не існуе».

«Ёсць праблема ўсяго горада. На абмежаванай тэрыторыі сканцэнтравана больш за 2 мільёны чалавек. Да жыхароў сталіцы трэба дадаць, паводле афіцыйных звестак, 500‑600 грамадзян, якія прыязджаюць штодня», — сказаў камандзір міліцэйскай часці.

Гаворачы аб тым, што «праблемных участкаў няма», у якасці прыкладу А.Снітко назваў мікрараён Чыжоўку, які раней быў непаспяховым ў плане злачыннасці і гэты стэрэатып захоўваецца дагэтуль.

«Цяпер гэты мікрараён — адзін з самых спрыяльных у аператыўнм плане. Там практычна не здзяйсняюцца злачынствы ў грамадскіх месцах», — сказаў камандзір палка ППСМ.

Ён таксама абвергнуў меркаванне аб тым, што нецвярозых грамадзян міліцыя адпраўляе або ў выцвярэзнік, або ў раённае ўпраўленне: «Гэта ўжо ў мінулым. Мы перайшлі на зусім іншы тып працы».

Паводле інфармацыі А.Снітко, за апошні тыдзень 198 грамадзян у стане алкагольнага ап\’янення былі дастаўленыя па месцы жыхарства, 89 — перададзены брыгадам хуткай медыцынскай дапамогі. І толькі 13 чалавек міліцыянеры даставілі ў медыцынскі выцвярэзнік.

Аляксандр Снітко канстатаваў, што ў Мінску злачыннасць у грамадскіх месцах зніжаецца. Так, напрыклад, у 2006 годзе колькасць рабаванняў у параўнанні з 2005 годам знізілася на 300, у 2007‑м у параўнанні з 2006‑м — на 400. На 500 у 2007 годзе ў параўнанні з 2006 годам стала менш выпадкаў хуліганства.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

«Нас праводзілі ўсе Калядзічы». Кірыл Казей расказаў пра выдварэнне з краіны ў апошняй партыі палітвязняў1

«За што я плачу грошы?» Беларус паскардзіўся на хуткасць інтэрнэту ад «Белтэлекама», і ён такі не адзін10

На аўстралійскім востраве здолелі вынішчыць усіх мышэй і пацукоў. Прырода пачала аднаўляцца2

Мікіта Забуга атрымліваў узнагароду ад Ціханоўскай у пагонах падпалкоўніка. Ён расказаў, як так35

Прэм'ер Нідэрландаў дасціпна пажартаваў на сустрэчы з Ціханоўскай7

«Чаму я пастаянна павінна глядзець на гадзіннік?» Беларусы ў шоку ад правіл у некаторых мінскіх рэстаранах1

У лабавым сутыкненні ў Полацкім раёне загінуў кіроўца. Яго машыну літаральна разарвала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць