Свет88

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падчас адкрытай часткі сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у расійскім Омску нечакана закрануў тэму вайны ва Украіне. Ён заявіў, што Казахстан разглядае яе як міждзяржаўны канфлікт, адзначыў, што прырода гэтага супрацьстаяння «не зусім зразумелая» для многіх краін, і прапанаваў разгледзець магчымасць яго «замарожвання».

Касым-Жамарт Такаеў. Скрыншот з відэа

Спачатку Такаеў, як і Пуцін, гаварыў пра развіццё супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі. Аднак пасля паведаміў, што атрымлівае шмат сігналаў з Еўропы і ЗША адносна расійска-ўкраінскай вайны і ўжо абмяркоўваў гэта з Пуціным падчас тэлефонных размоў.

Кіраўнік Казахстана падкрэсліў, што з самага пачатку лічыць гэты канфлікт менавіта міждзяржаўным, а не грамадзянскай вайной.

Такая ацэнка адрозніваецца ад ранейшых заяў расійскага кіраўніцтва, якое неаднаразова характарызавала падзеі ва Украіне як унутраны канфлікт.

Такаеў таксама адзначыў, што Казахстан з павагай ставіцца да ўкраінскага народа, яго культуры і мовы. Паводле яго слоў, паходжанне гэтага канфлікту застаецца цяжкім для разумення, у адрозненне ад іншых вядомых тэрытарыяльных спрэчак, дзе гістарычныя прычыны былі больш відавочнымі.

Пры гэтым казахстанскі прэзідэнт некалькі разоў выказаў станоўчую ацэнку дзеянням Пуціна, у тым ліку адзначыў яго, маўляў, дыпламатычную гнуткасць падчас нядаўніх міжнародных перамоў.

Напрыканцы Такаеў прапанаваў разгледзець магчымасць «замарозіць» баявыя дзеянні і вярнуцца да перамоўнага фармату, які ён назваў «Стамбул 2.0». Ён адзначыў, што папярэднія перамовы ўжо давалі пэўныя вынікі, а далейшае ўрэгуляванне магло б адбывацца пры міжнародных гарантыях, у тым ліку з удзелам Расіі.

«Гэта проста маё сціплае меркаванне, раз ужо да мяне звяртаюцца. Магчыма, гэты канфлікт ужо варта замарозіць і вярнуцца да Стамбульскай формулы 2.0. Там былі дасягнутыя значныя вынікі. Натуральна, пад гарантыі вялікіх дзяржаў, уключаючы Расію. І далей рухацца ў бок доўгачаканага міру», — заявіў прэзідэнт Казахстана.

Ён таксама адзначыў:

«Шкада, вядома, маладыя людзі гінуць. Гэта генафонд «брацкіх народаў», Расіі і Украіны. І ўсё гэта трэба спыняць, бо тое, што адбываецца, на мой перакананы погляд, гэта на руку і ў радасць праціўнікам — і Расіі, і ўкраінскай дзяржавы».

Па выгляду Пуціна было відаць, што выказванні Такаева яму не надта спадабаліся. Ён, аднак, суха падзякаваў казахстанскаму лідару і паведаміў, што падчас закрытай часткі сустрэчы больш падрабязна праінфармуе яго пра сітуацыю вакол «украінскага напрамку». На гэтым адкрытая трансляцыя сустрэчы завяршылася.

Каментары8

  • Алга азаттык
    25.07.2026
    Мір патрэбны не толькі Захаду, але ўжо і Усходу.
  • Федзя
    25.07.2026
    Не заморозить войну надо, а убраться России из Украины и выплатит компенсацию за нанесенный ущерб.
  • Кнур
    25.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак19

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў10

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак19

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць