Меркаваным спонсарам, а таксама куратарам тэрарыстаў, якія ўчынілі на мінулым тыдні серыю нападаў у французскай сталіцы, з'яўляецца бельгіец мараканскага паходжання Абдэльхамід Абауд. Пра гэта паведаміла сёння радыёстанцыя RTL.

RTL называе Абдэльхаміда Абауда адным з катаў «Ісламскай дзяржавы». На адным з відэа ІД ён быў зняты за рулём аўтамабіля, у якім знаходзіліся целы забітых закладнікаў.
Абауд знаходзіўся ў вышуку ў сувязі з падрыхтоўкай буйнога тэракту, які ўдалося прадухіліць ў Бельгіі ў студзені 2015 года. Тады паліцэйскія застрэлілі ў ходзе аперацыі двух баевікоў-ісламістаў у горадзе Вэрв'е побач з мяжой Германіі.
Таксама прэм'ер Францыі Манюэль Вальс у эфіры радыёстанцыі RTL заявіў, што тэракты былі арганізаваныя з тэрыторыі Сірыі, і не выключыў магчымасць іх паўтарэння ў Францыі.
rtl.fr
У выніку тэрактаў, учыненых у Парыжы вечарам 13 лістапада, загінулі і памерлі 132 чалавекі, 352 параненыя.

Каментары