Усяго патроху66

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе

Імя можна замяніць і на іншае, больш звыклае нам.

Дзяўчынка шукае «Джэсіку». Скрыншот відэа: krislynakuhn / TikTok

Некаторыя амерыканскія бацькі выкарыстоўваюць новую тактыку, каб спыніць істэрыкі сваіх дзяцей.

Бацькі выкрыкваць імя «Джэсіка», часам нават робячы выгляд, што шукаюць выдуманага чалавека, пакуль у іх дзіцяці адбываецца ўспышка гневу — і гэта працуе. Шмат такіх ролікаў можна пабачыць у TikTok.

@krislynakuhn I don’t think we will ever find this Jessica because she literally started playing after this like no tantrum even happened #toddlermom #toddlertantrums #tantrums #funnytoddler #relatablemom ♬ Tchaikovsky "Dance of the Reed Flutes"(1257471) - kzy

Чаму гэта працуе? Дактары кажуць, што гэта тэхніка, вядомая як пераключэнне ўвагі. Гэты падыход дапамагае паставіць на паўзу нервовую сістэму дзіцяці ў момант моцных эмоцый, тлумачыць USA Today.

«Калі вы раптам кажаце нешта незвычайнае, асабліва спакойным тонам, гэта свайго роду перарывае мадэль эскалацыі, якая адбываецца ў іх мозгу», — кажа педыятр Мона Амін.

@brii.siilva Why does this work thank you Jessica #tantrum #jessica ♬ original sound - Bri Silva

Іншы педыятр Лорэн Х'юз падкрэсліла, як гэты метад сігналізуе аб змене ў мозгу дзіцяці.

«У вас адбываецца гэты раптоўны зрух, калі вам трэба звярнуць увагу. Вы нібы думаеце: «О, пачакайце, ёсць нехта па імені Джэсіка? Дайце я пагляджу вакол»».

Гэта можа пераключыць мозг дзіцяці са стану засмучэння на стан цікаўнасці.

Незразумела, чаму менавіта імя Джэсіка выбралі для трэнду, але дактары кажуць, што любое імя магло б спрацаваць, калі толькі гэта нехта, каго дзіця не ведае.

Педыятры, аднак, падкрэслілі, што выкарыстанне стратэгіі пераключэння ўвагі, такой як трэнд з Джэсікай, падыходзіць больш для малых дзяцей (старэйшыя пачнуць задумвацца: а чаму гэта мае бацькі клічуць кагосьці?). Дый кожны раз пераключаць так увагу не варта, трэба вырашыць праблему, якая прывяла да істэрыкі.

Каментары6

  • Наш адказ Чемберлену
    12.04.2026
    Рыгорыч!!! Рыгорыч!!!
  • Прозьвішча
    12.04.2026
    Імя, усё так, у нашыя часы аўтызму не было
  • Axel Justas
    13.04.2026
    Фігня нейкая. Малое плача, бо ёсьць аб'ектыўная прычына - нешта баліць, нечага хочацца, нешта адчуваецца несправядлівым і г.д. Так, часам дарослыя мусяць патлумачыць, што не ўсе 'хацелкі' магчымыя, але гэта і ёсць працэс выхавання - размаўляць, тлумачыць, і г.д. А тут проста падман і ігнараванне праблемы. Адзін раз можа і спрацуе, але хіба гэта прадухіліць наступную падобную 'гістэрыку' ў падобнай сітуацыі?

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі7

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць