Улада1010

Лукашэнка: Пасля прэзідэнцкіх выбараў, як звычайна, я наведваю не чужую мне Расію, як бы каму не падабалася

Аляксандр Лукашэнка свой першы пасля прэзідэнцкіх выбараў візіт мае намер здзейсніць у Расію па запрашэнні Уладзіміра Пуціна. 

Пра гэта ішла размова 16 лістапада падчас сустрэчы кіраўніка Беларусі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым.

Беларускі лідар падзякаваў за запрашэнне наведаць Расійскую Федэрацыю з афіцыйным візітам. «Гэта правільна будзе, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, як звычайна, я наведваю не чужую мне Расію, як бы камусьці не падабалася. Думаю, гэта будзе правільна, і гэта адказ на многія пытанні», — мяркуе Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што «гатовы да сур'ёзнай гутаркі на тэму беларуска-расійскіх адносін». Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па лініі Беларусь—Расія адбудзецца шэраг мерапрыемстваў у двухбаковым фармаце. «Мяркую, што і ў шматбаковым фармаце будзем сустракацца з іншымі прэзідэнтамі», — заўважыў таксама Аляксандр Лукашэнка.

«Ёсць пра што пагаварыць, і адкрыта пагаварыць, каб у нас не было ніякіх недамовак», — працягнуў Лукашэнка. Ён адзначыў, што гатовы да адкрытай і сур'ёзнай гутаркі. «Давайце адкрыта абмяркуем нашы і праблемныя пытанні, калі яны ёсць, і пазначым перспектыву», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што да маючай адбыцца сустрэчы з прэзідэнтам Расіі можна будзе падкарэктаваць некаторыя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва з тым, «каб зняць некаторыя насцярожанасці». Разам з тым ён заўважыў, што не бачыць тут асаблівых праблем.

У сваю чаргу Аляксандр Сурыкаў падзякаваў Лукашэнку за тое, што ён прыняў запрашэнне наведаць Расійскую Федэрацыю з афіцыйным візітам.

«Мы ўдзячныя, што гэта будзе Ваш першы візіт пасля прэзідэнцкіх выбараў менавіта ў Расійскую Федэрацыю. Думаю, што калі ёсць шурпатасці (а заўсёды ёсць нейкія шурпатасці ва ўзаемаадносінах дзвюх краін, нават самых блізкіх), то падчас гэтай сустрэчы яны будуць урэгуляваны і знойдуць належнае разуменне», — перакананы пасол Расіі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны18

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну21

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць