Свет44

СМІ: Пуцін таемна ўзнагародзіў начальніка Генштаба РФ за Сірыю ордэнам Святога Георгія

Начальнік Генштаба РФ Валерый Герасімаў узнагароджаны найвышэйшай вайсковай узнагародай — ордэнам Святога Георгія. Гэта за аперацыю ў Сірыі, тлумачаць ваенныя.

Афіцыйна аб узнагароджанні не паведамляецца, але генерал ужо носіць гэты ордэн, паведамляе РБК.

Фота: Прэс-служба МА РФ

«9 лістапада начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл, першы намеснік міністра абароны Валерый Герасімаў з'явіўся на публіцы ў мундзіры з планкай ордэна Святога Георгія… На фотаздымку агенцтва ТАСС Герасімаў паказаны разам з міністрам абароны Сяргеем Шайгу. На грудзях Герасімава відаць планку з ордэнам Святога Георгія», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў наступны раз, калі кіраўнік Генштаба РФ трапіў у аб'ектывы фотакарэспандэнтаў, на ордэнскай планцы Герасімава быў зноў ордэн Святога Георгія.

Паводле дадзеных агенцтва, на кастрычніцкіх здымках Герасімава ордэна яшчэ няма.

У той жа час, згодна з паведамленнем, на сайце Крамля аб узнагароджанні не паведамляецца. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў сказаў, што не валодае інфармацыяй аб узнагароджанні. У прэс-службе Мінабароны РФ ад каментароў адмовіліся.

Суразмоўца агенцтва ў ваенным ведамстве пацвердзіў ўзнагароджанне Герасімава. Паводле яго слоў, кіраўнік Генштаба РФ быў ганараваны ўзнагародай за правядзенне паспяховай аперацыі ў Сірыі. Іншая крыніца ў Мінабароны РФ на пытанне аб тым, ці ёсць у Герасімава такая ўзнагарода, рэкамендаваў уважліва паглядзець на відэа з Нацыянальнага цэнтра ўпраўлення абаронай 17 лістапада.

Так, кіраўнік Геральдычнага савета пры прэзідэнце РФ Георгій Вілінбахаў распавёў, што ордэн Святога Георгія фактычна з'яўляецца найвышэйшай ваеннай узнагародай.

«У дзеючым статуце ордэна адзначаецца, што Святым Георгіем «узнагароджваюцца ваеннаслужачыя з ліку вышэйшага і старэйшага афіцэрскага складу за правядзенне баявых аперацый па абароне Айчыны пры нападзе вонкавага суперніка, якія завяршыліся поўным разгромам ворага, а таксама за правядзенне баявых і іншых аперацый на тэрыторыі іншых дзяржаў пры падтрыманні або аднаўленні міжнароднага міру і бяспекі…», — удакладнілі ў паведамленні.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну19

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Зорны асілак з Чэрыкава расказаў, чаму змяніў Маскву на малую радзіму10

Чаму старэйшыя дзеці разумнейшыя за малодшых? Тлумачаць навукоўцы5

Пасажыры жорстка збілі жанчыну-таксістку — яна апынулася ў бальніцы6

КДБ прыходзіў да родных яшчэ аднаго віцебскага актывіста. Правялі ператрус1

У Касцюковіцкім раёне бацька параніў з ружжа 15‑гадовага сына

Зяленскі падзякаваў Ціханоўскай за падтрымку5

«Гэта пачуццё шчаслівага жыцця». Як больш за 40 тысяч чалавек плакалі, спявалі і абдымаліся на канцэрце Макса Каржа ў Бухарэсце28

VIP-зала, фудкорты і планетарый. Найстарэйшы кінатэатр Магілёва ў стылі канструктывізму закрылі на рэканструкцыю1

Трамп адрэагаваў на стральбу каля Белага дома і зноў нагадаў пра бальную залу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну19

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць