Тураператарам Расіі забаранілі прадаваць пуцёўкі ў Егіпет праз іншыя краіны
Растурызм забараніў тураператарам прадаваць пуцёўкі ў Егіпет наўпрост і праз трэція краіны, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на кіраўніка ведамства Алега Сафонава ў панядзелак, 23 лістапада.
«Растурызм агучыў безумоўную пазіцыю аб неабходнасці спынення продажу тураў. Тураператары заявілі, што з 6 лістапада гэтая праца спыненая, і нашы арганізаваныя турысты не могуць трапіць у Егіпет ні наўпрост, ні праз трэція краіны», — сказаў Сафонаў.
Растурызм зможа звярнуцца ў суд, калі стане вядома аб продажах пуцёвак, дадаў Сафонаў.
Апошнія расійскі турысты з'ехалі з Егіпта 20 лістапада.
Каментары