Грамадства1212

Аляксандру Казуліну споўнілася 60 гадоў

Экс-кандыдату ў прэзідэнты і былому рэктару БДУ Аляксандру Казуліну спаўняецца 60 гадоў.

Аляксандр Казулін нарадзіўся 25 лістапада 1955 года ў Мінску. Скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ з чырвоным дыпломам. Працаваў у БДУ выкладчыкам, дэканам факультэта. З 1988 па 1996 год працаваў у Міністэрстве адукацыі: ад начальніка аддзела да першага намесніка міністра. У 1995-м абараніў доктарскую дысертацыю па новых адукацыйных тэхналогіях.

28 жніўня 1996 Казулін стаў першым рэктарам БДУ, якога прызначыў на гэтую пасаду Лукашэнка. У 2003-м быў вызвалены ад пасады ўказам кіраўніка дзяржавы ў сувязі з крымінальнай справай, якая была заведзеная ў дачыненні да службовых асоб прадпрыемства «Унідрагмет БДУ». Спачатку праходзіў па справе ў якасці падазраванага, аднак неўзабаве абвінавачанні з былога рэктара былі знятыя.

У красавіку 2005 Аляксандр Казулін стаў старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», якая падтрымала яго вылучэнне на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года.

Быў затрыманы 25 сакавіка 2006 года падчас разгону шэсьця на праспэкце Дзяржынскага ў Мінску за арганізацыю акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і святкаванне Дня волі.

13 ліпеня 2006 Маскоўскі райсуд Мінска прысудзіў Казуліна да 5,5 гадоў турэмнага зняволення «за злоснае хуліганства і арганізацыю масавых беспарадкаў». У жніўні 2008 года быў памілаваны спецыяльным указам Аляксандра Лукашэнкі. 

З палітыкі Казулін сышоў, чым займаецца сёння — высветліць не ўдалося. Сам Аляксандр Уладзіслававіч адмовіўся ад каментароў. 

Каментары12

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

«Белшына» просіць абараніць яе ад канкурэнцыі з боку кітайцаў4

Лукашэнка: Трамп паказаў усяму свету і сапраўднае аблічча ЗША, і абмежаванасць магчымасцяў ЗША31

У беларускай Вікіпедыі больш не могуць хаваць праўкі ў палітычных артыкулах. Чаму так адбылося і чым гэта пагражае?4

У Германіі зноў пачынаюць аперацыю па ратаванні гарбатага кіта Цімі. Паўмесяца таму на яго ўжо махнулі рукой1

«Там трындзец!» Як амапаўцы не хацелі, каб іх камандзірам была пераможца міліцэйскага конкурсу прыгажосці — зліў размоў11

Іран на 10 дзён адкрыў Армузскі праліў для ўсіх суднаў. Цэны на нафту паляцелі ўніз1

У Вільні ад імя медыя прапаноўвалі грошы за здымкі «Чарнобыльскага шляху»

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць