Свет6262

Балаган у Кіеве: Авакаў шпурнуў шклянку ў Саакашвілі на пасяджэнні ў Парашэнкі

Паміж міністрам унутраных спраў Украіны Арсенам Авакавым і кіраўніком Адэскай аблдзяржадміністрацыі Міхаілам Саакашвілі адбылася сварка на пасяджэнні Нацрады рэформаў у панядзелак.

Пра гэта паведаміў дэпутат Блока Пятра Парашэнкі Сяргей Лешчанка са спасылкай на прысутных на пасяджэнні ўдзельнікаў.

Згодна з інфармацыяй, пасля таго, як Саакашвілі выступіў з дакладам, Авакаў выказаў да яго прэтэнзіі. «Пачалася сварка, Авакаў абвінаваціў Саакашвілі ў тым, што ён сам злодзей. На што Саакашвілі адказаў, што ў яго нічога няма, акрамя сумленнага імя», — напісаў Лешчанка ў сваім фэйсбуку.

Падчас сваркі, паводле інфармацыі, міністр Авакаў перайшоў на крык са словамі: «Прэч з маёй краіны». «Выйшаўшы з сябе, Авакаў кінуў шклянкай у Саакашвілі», — адзначыў Лешчанка.

«Прэм'ер-міністр Яцанюк абазваў Саакашвілі «гастралёрам» і таксама папрасіў «забірацца з Украіны», — дадаў палітык.

У адказ на гэтыя заявы «Саакашвілі сказаў, што ён такі ж грамадзянін, аднак, у адрозненне ад Яцанюка, не рабаваў Украіны».

«Усё адбылося ў прысутнасці прэзідэнта Парашэнкі, які спрабаваў супакоіць бакі, а затым закрыў пасяджэнне», — напісаў Лешчанка.

Вось відэа заявы Саакашвілі для прэсы.

Міністр Авакаў апісаў падзеі ў сваім фэйсбуку інакш.

«Адэскі губернатар сарваўся ў істэрыку і пачаў гарлапаніць на мяне: «Ніхто не мае права так размаўляць з Міхаілам Саакашвілі.. ты карумпаваны міністр… а я сумленны чалавек…», перайшоў да адкрытых абраз.

Я ўстрымаўся ад таго, каб яго стукнуць — пляснуў яму ў твар вадой.

Я даўно не бачыў настолькі ашызелага папуліста. Не даваў сказаць нічога — перабіваючы ўсіх, уключаючы прэзідэнта», — напісаў Авакаў.

Каментары62

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны27

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць