Грамадства77

Зацверджаны комплекс мер па прадухіленні дзейнасці «чорных капальнікаў»

Аляксандр Лукашэнка 14 снежня падпісаў указ № 485, накіраваны на ўдасканаленне аховы археалагічных аб'ектаў і артэфактаў. 

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, зацверджаны дакументам комплекс мер накіраваны на стварэнне дадатковых умоў для захавання культурнай спадчыны Беларусі, а таксама прадухіленне дзейнасці чорных капальнікаў. 

Указам прадугледжана перадача археалагічных артэфактаў, выяўленых пры правядзенні археалагічных даследаванняў або выпадкова, у дзяржаўную ўласнасць. Устаноўлены таксама парадак ажыццяўлення пошуку археалагічных аб'ектаў і артэфактаў, вызначаны парадак інфармавання мясцовых органаў аб выяўленых археалагічных аб'ектах і перадачы знойдзеных артэфактаў ва ўласнасць дзяржавы. 

Выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для пошуку археалагічных аб'ектаў і артэфактаў дапускаецца толькі пры правядзенні ва ўстаноўленым парадку археалагічных даследаванняў. 

Уведзена забарона на набыццё, продаж, дарэнне, мену, залог археалагічных артэфактаў. Выключэнне прадугледжана для дзяржаўных навуковых арганізацый і дзяржаўных музеяў, а таксама для фізічных і юрыдычных асоб, якія да 1 студзеня 2017 года ўключаць наяўныя ў іх уласнасці археалагічныя артэфакты ў рэестр археалагічных артэфактаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць