Грамадства

Ордэн Свабоды

Была ў мяне любімая кніжка савецкага пісьменьніка Аркадзія Гайдара «Дальние страны» зь вельмі сьціплымі ілюстрацыямі. Яна кранала і будзіла мроі аб далёкіх краінах. Ці давялося б убачыць мне тую ж Амэрыку ды шмат якіх яшчэ краёў? Мо так і жылі б за «жалезнай заслонай», каб не 1991 год і такія людзі, як унук таго ж Гайдара, Ягор, што спрычыніліся да падняцьця гэтай заслоны.

З радыё «Свабода» даведаўся, што Ягору Гайдару 19 сакавіка спаўняецца 50 гадоў... Нашыя яму віншаваньні... А раніцай нібы звыкла гулялі зь сябрам Яўгенам Фурсом па беразе Сьвіслачы. Ужо на падыходзе да дому нечакана знайшоў залатую завушніцу ў выглядзе двух перавітых ланцужкоў. «Жэня, – кажу, – во цікавае супадзеньне, роўна 30 гадоў назад, як я ўпершыню быў за «жалезнай заслонай», у турыстычнай паездцы ў Фінляндыі ў сакавіку 1976 году, таксама знайшоў залатую рэч, бранзалетку... Сябар мой, фізык-тэарэтык, кажа – ну і што з таго дзіўнага?.. Ня ведаю, праўда, сёньня 15 сакавіка, нібыта дзень Канстытуцыі... Але ў горадзе бачыў расьцяжку, што 15 сакавіка гэта «Дзень спажыўца». Шкада гэтае дзяўчо, што згубіла завушнічку... Але ў гэты ж дзень ўжо ў майстэрні прыйшла арыгінальная думка: вось бы добра было зрабіць «Ордэн Свабоды», і гэты ордэн і форму яго мне падказала гэтая завушнічка: перавітыя дзьве аліўкавыя галінкі. Трымаючы ў левай руцэ... і зьверху знак нашай «Пагоні». Гэткі ордэн павінен быць трох ступеняў: плятынавым, залатым і срэбным. А калі б гэта ажыцьцявілася, то можа б знайшлася тая дзяўчына з завушнічкай, бо другая частка яе; а як казалі старажытныя грэкі, людзі пазнаваліся па дзьвюх частках талісмана...

Алесь Шатэрнік

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць