Грамадства2323

Затрыманы былы міністр гандлю Валянцін Чаканаў?

Сайт газеты kp.by паведаміў, што праваахоўнымі органамі затрыманы былы міністр гандлю Валянцін Чаканаў. Падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

Валянцін Чаканаў аказаўся адзіным міністрам са старога складу ўрада, якога кіраўнік дзяржавы ўчора не прызначыў на пасаду нанова. Новым міністрам гандлю стаў Уладзімір Калтовіч, які раней быў дарадцам-пасланнікам пасольства Беларусі ў Расіі і намеснікам старшыні Мінгарвыканкама. А сёння стала вядома, што Валянцін Чаканаў затрыманы. Падрабязнасці пакуль не вядомыя.

— Спадар Чаканаў у вас? — спыталі журналісты кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка.

— Не. Следчы камітэт займаецца Чаканавым.

- Яго затрымалі?

- Я не магу сказаць. Гэта не мае дадзеныя. КДБ гэтым пытаннем не займаўся.

Валянціну Чаканаву 58 гадоў. Ён займаў міністэрскі фатэль амаль сем гадоў, са студзеня 2009 года. Да гэтага быў намеснікам дырэктара і дырэктарам прадпрыемства «Белбакалея», працаваў намеснікам начальніка дзяржаўнай установы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Былы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Васіль Півавар таксама затрыманы

У пачатку снежня з пасады быў зняты Васіль Півавар, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання і дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду. Фармулёўка абвяшчала: у сувязі з учыненнем ўчынку, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе.

— Намеснік міністра сельскай гаспадарка Півавар ў вас? - спытала kp.by ў Валерыя Вакульчыка.

— Мы перадалі справу ў Следчы камітэт.

— Ён затрыманы?

— Так, ужо не ў нас, у СІЗА на Валадарскага.

Як паведамляе БелаПАН, Вакульчык пацвердзіў таксама факт затрымання намесніка генеральнага дырэктара кампаніі «Трайпл», кіраўніка федэрацый самба і дзюдо, аднаго з кіраўнікоў футбольнага клуба «Дынама» (Мінск) Уладзіміра Япрынцава і паведаміў, што ён абвінавачваецца ў махлярстве.

Глядзі таксама: Хто ўзначаліў Міністэрства гандлю? Пяць фактаў пра Уладзіміра Калтовіча

Каментары23

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску10

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Не трэба ўспрымаць паступовасць як слабасць. Гэта адзіны рэальны шанец для Беларусі21

Усходнееўрапейскія краіны гатовыя самі ўтрымліваць у сябе амерыканскія войскі, абы толькі Трамп іх не выводзіў6

Румынія зноў пачала выдаваць візы беларусам

Украіна ўдарыла па нафтавай інфраструктуры ў Ейску1

Дарожную разметку ў Мінску ўсё часцей наносяць пластыкам4

Беларуска з'ездзіла ў Непал на тры тыдні за $1280. Як там было?3

У Лідскім замку пачалі праводзіць незвычайныя экскурсіі на досвітку

У Германіі выставілі на аўкцыён карціну Фердынанда Рушчыца

Расійскі рэактыўны дрон «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску10

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць