Усяго патроху44

Валянцінка ручной работы можа дапамагчы двухгадовай Ганначцы атрымаць шанец на выздараўленне

Каб дапамагчы сабраць грошы на лячэнне хворай дзяўчынкі – Ганначкі Клявец – ініцыятыўныя людзі стварылі суполку ў сацсетках па продажы валянцінак.

Ахвотныя могуць прапанаваць сваю валянцінку, якая выстаўляецца на продаж. Яна можа быць з любога матэрыялу: паперы, мыла, тканіны, цеста і іншых. Гэта выдатны падарунак да Дня закаханых, а бацькам дзяўчынкі надзея на тое, што яна будзе паўнацэнным дзіцем. Атрыманыя сродкі пойдуць на лячэнне.

Валянцінкі каштуюць ад 20 да 250 тысяч рублёў. Патраціўшы невялікія грошы, вы даяце надзею сям’і Клявец, што яны пачуюць смех, крокі свайго дзіцяці.

Ад 1 да 19 студзеня ад продажу валянцінак атрыманыя тры мільёны 75 тысяч рублёў.

Акцыя доўжыцца да Дня закаханых – 14 лютага.

Сваю дапамогу, дабрачынную латарэю, па зборы сродкаў на лячэнне Ганначкі прапанавала майстрыха Алена Кірушэнкава. Прыз – бясплатны пашыў імянной расцяжкі з шасці літар. Каб удзельнічаць у латарэі, трэба перавесці дзесяць тысяч на любы з рахункаў Ганны Клявец, выбраць любы нумар білеціка (ад 1 да 50), у каментарах пад запісам прымацаваць фота квітка з аплатай.

Іншыя спосабы, якімі вы можаце пералічыць грошы:

1. Праз банк.

ААТ «ААБ Беларусбанк» філіял №423 ААТ»ААБ Беларусбанк» – г. Смаргонь, вул. Савецкая, 3-б. УНП 500228845; МФО 152101504:

– беларускія рублі – транзітны рахунак №3819382112456 на дабрачынны рахунак №000000031.

– долары ЗША – транзітны рахунак №3819382112498 на дабрачынны рахунак №8400000000048.

– еўра – транзітны рахунак №3819382112498 на дабрачынны рахунак №9780000000005.

Прызначэнне плацяжу: залічэнне на дабрачынны рахунак на імя Клявец Тэрэзы Генадзеўны на лячэнне Клявец Ганны Вітальеўны.

2. Папоўніць баланс тэлефона МТС (для жыхароў Беларусі) +375-33-37-39-135 (нумар МТС, зарэгістраваны на імя Тарэзы Клявец).

3. Пералічыць на картку Беларусбанка №9112 0001 5331 8080 тэрмін дзеяння да 4.2020.

4. Паштовым пераводам.

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул. Трактарная, д. 34, кв. 36. Клявец Тэрэза Генадзеўна.

Хвароба дала пра сябе знаць праз два тыдні пасля нараджэння

Двухгадовая Ганначка Клявец нарадзілася ў тэрмін – 1 снежня 2013 года. Роды прайшлі добра, дзяўчынка сама закрычала, узяла грудзі.

Аднак пры родах не надалі належнай увагі сапраўднаму вузлу пупавіны. Выпісалі маму (Тэрэзу Клявец) з дачушкай на пятыя суткі, як і ўсіх здаровых дзяцей. І усё б было добра, каб праз два тыдні ў дзяўчынкі не з’явіліся падрыгванні і скручванні.

Маладая мама звярнулася ў Мінск у прыватны цэнтр, даслала відэа, на якім бачны стан дачкі. У цэнтры зрабілі ультрагукавую дыягностыку галавы. Неўролаг сказала, што Ганначка – гіперактыўнае дзіця, з узростам гэта пройдзе, не трэба перажываць.

Праз два дні ўсё на самой справе скончылася. Але праз месяц Тэрэза Клявец заўважыла, што дзіця не развіваецца нармальна. У жанчыны ёсць сын, таму яна можа параўноўваць.

Дактары памыліліся ў дыягназе

У Смаргонскім раёне не было неўролага, таму жанчына папрасіла накіраванне ў мінскі цэнтр, дзе маці і дзіця адразу шпіталізавалі са словамі «вельмі цяжкае дзіця». Там дзіця захварэла на бранхіт, таму лячэнне адклалі на месяц. У канцы сакавіка спецыялісты зноў агледзелі Ганначку і паставілі дыягназ – затрымка псіхаматорнага развіцця з сударгавым сіндромам ў форме прыступаў.

Аказваецца гэта былі не проста паторгванні гіперактыўнага дзіцяці, а курчы, прычым у самай складанай форме, якія і пакінулі вялікі адбітак на развіцці Анюты. На сённяшні дзень курчаў няма, але хвароба не адступае.

У дзесяць месяцаў дзяўчынцы выдалі пасведчанне інваліда

Аднак сям’я не губляе надзею на тое, што іх дачка будзе паўнацэнным дзіцем, спрабуе магчымыя спосабы лячэння. Ганначка праходзіць актыўнае лячэнне: масаж, лячэбная фізкультура, лекі.

Аднак нягледзячы на ўсе высілкі, Ганна не развіваецца як звычайнае дзіця: не сядзіць, не поўзае, не ходзіць, няўпэўнена трымае галоўку, не гуляе з цацкамі.

Дзяўчынка добра рэагуе на рэабілітацыю, кожны курс – гэта магчымасць зрабіць крок у развіцці.

Цяпер сям’я збірае грошы на паездку ў Чэхію. Там працуюць спецыялісты, якія могуць дапамагчы ў лячэнні хваробы.

Сродкі на рэабілітацыю Ганны Клявец збіраюць да 10 сакавіка 2016 года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС4

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля6

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім2

Стала вядома, на якіх умовах пакістанскія рабочыя будуць працаваць у Беларусі2

На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА2

Суд у Малдове прысудзіў алігарха Плахатнюка да 19 гадоў турмы1

Алексіевіч расказала, як моцна яе аднойчы ўразіў Статкевіч: «Ён дакладна прадказвае новыя небяспекі»17

Паслы ЕС зацвердзілі крэдыт Украіне на 90 мільярдаў еўра і 20‑ы пакет санкцый супраць Расіі6

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА29

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС4

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць