Беларускі тэнісіст Максім Мірны завяршыў спаборніцтвы ў змешаным разрадзе на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў Мельбурне.
Сёння ў стартавым матчы Мірны разам з кітаянкай Хао-Чынг Чан ва ўпартай барацьбе саступілі інтэрнацыянальнаму дуэту Слоан Стывенс (ЗША) / Жан-Жульен Роер (Нідэрланды) — 4:6, 6:4, 5:10.
У мужчынскім парным разрадзе Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі (14-ы нумар пасеву) выйшлі ў трэці раўнд, дзе сустрэнуцца з індыйска-румынскім тандэмам Рахан Бапана / Флорын Мергеа (4).
Каментары