Грамадства6262

БРСМ хоча правесці свой «Дзень вышыванкі»

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) сумесна з Мінгарвыканкамам і Міністэрствам культуры плануюць правесці свята «Дзень вышыванкі» ў ліпені гэтага года.

Другі «Дзень вышыванкі» ў Мінску пад эгідай «Арт Сядзібы»

На гэтым тыдні Савет міністраў пастановай № 51 зацвердзіў план мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года культуры. Да дакумента, апублікаванага на сайце ўрада, прыкладаецца пералік гэтых мерапрыемстваў, сярод якіх ёсць і «Дзень вышыванкі».

Фестываль нацыянальнай культуры «Дзень вышыванкі» ўжо існуе. Распрацоўшчыкам канцэпцыі і фармату гэтага фестывалю з'яўляецца Мікіта Броўка, каардынатар «Арт Сядзібы» — некамерцыйнай арганізацыі, якая займаецца папулярызацыяй беларускай культуры. Першыя два «Дня вышыванкі» з поспехам прайшлі ў кастрычніку і снежні 2014 года ў Мінску менавіта пад эгідай «Арт Сядзібы» і Асамблеі НДА.

У гутарцы з БелаПАН Броўка заявіў, што ніхто з дзяржаўных органаў або рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў не звяртаўся да актывістаў «Арт Сядзібы» як да ініцыятараў «Дня вышыванкі» ў Беларусі з прапановай разам правесці гэтае мерапрыемства.

«У прынцыпе, раней БРСМ ужо выкарыстоўваў нашу ідэю з раздачай стужачак з беларускім арнаментам, — сказаў Броўка. — Але ў іх не было такога размаху, як у нас, дый акцыя іх праходзіла пад іншай назвай і была ў межах прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі».

Каардынатара «Арт Сядзібы», паводле яго слоў, не здзіўляе, што дзяржава вырашыла выкарыстоўваць гэтую назву для свайго свята: «Наколькі мне вядома, у Адміністрацыі прэзідэнта лічаць, што гэта мы запазычылі ў іх ідэю з вышыванкамі, бо арнамент ёсць і на дзяржаўным сцягу. Акрамя таго, Лукашэнка неяк паяўляўся ў вышыванцы. Але першапачаткова гэта была мая ідэя — правесці фестываль менавіта ў такім фармаце і пад такой назвай».

Паводле слоў Броўкі, з аднаго боку добра, што дзяржава следам за грамадскімі актывістамі «робіць ухіл на развіццё ўсяго беларускага». З іншага боку, сказаў ён, калі дзяржава «праводзіць мерапрыемства, выкарыстоўваючы ідэю, фармат і назву, упершыню ўжытае «Арт Сядзiбай», то было б справядліва, калі б яна прапанавала партнёрства».

«Арт Сядзiба» планавала сёлета правесці чарговы фестываль пад назвай «Дзень вышыванкі». Мяняць гэтую назву з-за намераў дзяржавы правесці аднайменнае мерапрыемства грамадскія актывісты не збіраюцца. «Усё ж такі гэта мы ўпершыню ў Беларусі правялі фестываль нацыянальнай культуры пад такой назвай», — заявіў Броўка.

Атрымаць каментар прэс-службы БРСМ адносна таго, ці збіраецца гэтае маладзёжнае аб'яднанне прапанаваць «Арт Сядзiбе» партнёрства для правядзення «Дня вышыванкі», а таксама ў якім фармаце пройдзе гэтае свята, БелаПАН пакуль не ўдалося.

Каментары62

Цяпер чытаюць

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць