Гісторыя

Жанчыны пад Маладзечнам стварылі падпольную каталіцкую грамаду — і перажылі СССР

Даследчыца Вольга Барташ напісала артыкул пра шэсць беларускіх вёсак, дзе ў савецкія гады жанчыны замянілі святароў. 

Май 2015 года, вечар. Тры немаладыя жанчыны сустракаюцца ў цэнтры вёскі Брохаўшчына, што ў Маладзечанскім раёне, і ідуць да крыжа ў пачатку вёскі. Там яны папраўляюць кветкі і ўпрыгожванні, а потым пачынаюць маліцца.

Часам яны робяць паўзы і прыслухоўваюцца — звычайна разам з імі моляцца жыхары суседніх вёсак і іх галасы чуваць здалёк, але ў гэты раз жыхаркі Брохаўшчыны нічога не чуюць. Засмуціўшыся, яны вырашаюць, што больш не будуць збірацца на малітвы, тым больш што дзве з іх ужо не маюць сіл хадзіць туды кожны дзень. 

Сялянкі прыходзілі туды больш за дваццаць гадоў, а да гэтага дзесяцігоддзямі захоўвалі тую традыцыю ў дамах. Гэта — толькі частка з гісторыі каталіцкай грамады пад Маладзечнам, што прайшла пад жаночым кіраваннем праз савецкія часы.

Крыж ля вёскі Яхімоўшчына. Фота: Андрэй Кузнечык / Wikimedia Commons, CC BY 3.0.

Грамада, пра якую ідзе гаворка, склалася з жанчын, якія нарадзіліся пераважна ў 1920—1930‑я гады, з шасці вёсак, якія знаходзяцца зусім блізка адна ад адной: гэта Брускаўшчына, Драні, Жарлакі, Мачыноўшчына, Брохаўшчына і Кулёўшчына.

Іх бацькі належалі да парафіі ў вёсцы Хажова, дзе з 18 стагоддзя існаваў касцёл Святога Антонія Падуанскага. У 1947‑м савецкія ўлады касцёл закрылі, а ў 1949 годзе і святара Пятра Пупіна адправілі ў канцлагер у Варкуту. Пасля смерці Сталіна яго рэабілітавалі, але вярнуцца да службаў у Маладзечанскім раёне яму не дазволілі. А стары касцёл у 1956 годзе разабралі.

Тады ў тых шасці вёсках пачынае расці падпольная грамада. Вернікі рэгулярна моляцца разам па хатах, ладзяць дома хатнія алтары з кветкамі і крыжамі. Збіраюцца штонядзелі і на святы, а ў маі-чэрвені і ўвогуле штовечар.

Мужчынам удзельнічаць у такім было небяспечна, жанчын савецкія ўлады чапалі радзей. 

Кіраўніцай грамады, якая фактычна замяніла там святара, была сялянка Ядзвіга. Па святую ваду жанчыны ездзілі ў далёкія касцёлы.

Касцёл у мястэчку Краснае заставаўся адкрыты, і там таемна хрысціліся і вянчаліся некалькі пакаленняў мясцовых каталікоў, а жанчыны штогод ладзілі туды пілігрымкі.

Касцёл у мястэчку Краснае, наш час. Фота: Dobrybrat / Wikimedia Commons, CC BY 3.0.

Барташ піша і пра цяжкасці жыцця. Пасля вайны жанчынам было цяжка знайсці сабе пару: мужчыны загінулі на вайне. Дзяўчатам даводзілася выходзіць замуж і за старых, і за ўдаўцоў.

Медыцына была слабая. Да сярэдзіны 1960‑х жанчыны нараджалі дзяцей дома, асабліва зімой. Але з часам жыццё наладзілася.

А пасля падзення СССР вярнулася і свабоды веры. Вернікі пачалі ўсталёўваць новыя крыжы каля дарог, дзе цяпер ладзілі калектыўныя малітвы — ва ўсіх на вачах, а не патаемна ў хаце. У 1995‑м у гэтых мясцінах ізноў пачаў служыць святар, а ў 2010‑я гады вернікам аддалі пад службы будынак былога сельсавета ў Хажове. Але вёска ў гэты час пачалі хутка выміраць.

Ужо ў 2002‑м у шасці вёсках, якія некалі называлі «Малой Варшавай» жылі толькі каля ста каталікоў — пераважна старых людзей, а ў 2015-м, калі Вольга прыехала туды ладзіць палявое даследаванне, іх засталося яшчэ менш.

Каталіцкая працэсія ў Беларусі. Фота: Amcalister / Wikimedia Commons, CC BY 3.0.

Барташ называе жаночую грамаду парафіі Хажова падпольнай царквой. Навукоўка лічыць, што тая грамада — увасабленне жаночай салідарнасці ў савецкай вёсцы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць «Жыгулі» з маторам на 300 сіл2

Украіна сёння збіла 79 крылатых ракет з 84, але не мае чым збіваць балістыку1

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць